Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

У Гомелі правядуць бясплатныя курсы па жэставай мове для глухіх дзяцей і іх бацькоў

Часта дзіця з «Краіны глухіх» адчувае ізаляцыю нават ва ўласнай сям'і, яго не разумеюць не толькі браты і сёстры, але і дарослыя.
Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас - Міласэрнасць» працягвае рэалізацыю праграмы па арганізацыі бясплатных заняткаў па вывучэнню жэставай мовы. Гэтыя заняткі прызначаныя для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху і адчуваюць цяжкасці ў зносінах з уласнымі дзецьмі.

Падрабязней...

Да Дня Маці: Свята для мам і дзяцей з праблемамі слыху

Слова “мама” адно з першых, што гаворыць дзіця. А часам патрэбны гады, каб навучыцца гаварыць, чуць, і тады гэтае слова, прамоўленае з маленькіх вуснаў, становіцца асабліва дарагім. І за кадрам застаюцца аперацыі, недаспаныя ночы і высілкі бацькоў, якія жадаюць шчасця і здароўя свайму дзіцяці.

Падрабязней...

Святая маці - Джана Бэрэта Мола

Сёння, у Дзень Маці, у нашай рубрыцы аб святых хочам звярнуць ўвагу на жанчыну, якая сталася святою менавіта праз сваё мацярынства, чыю самаахвярнасць Ян Павел ІІ назваў  прыкладам любові да зачатага  жыцця.  Італьянка Джана Бэрэта Мола – актыўная каталічка, урач, маці 4 дзяцей, якая дала жыццё ахвяраваўшы сваім. 

Падрабязней...

Дзень Маці разам з Нацыянальным «Карытас»

Праз некалькі дзён ў Беларусі будзе адзначацца Дзень Маці, калі зноў і зноў узносяцца словы падзякі для тых, праз каго мы прыйшлі на гэты свет, за іх чулае, любячае сэрца.  Шмат прыгожых слоў і віншаванняў ужо сказана і будзе сказана ў гэтыя дні за тую любоў і штодзенны клопат, які часам, застаецца незаўважаным  і за які не заўсёды гаворым дзякуй. 

14 кастрычніка дабрачыннае  каталіцкае таварыства  “Карытас”  разам з дабрачынным гуманітарным мясцовым  фондам “Гармонія гукаў”  арганізоўвае свята для мам і дзяцей з праблемамі слыху.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы