Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

“Дзяцей не трэба выхоўваць, іх трэба любіць”: інтэрв’ю з намеснікам дырэктара Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Дзмітрыевай Вольгай Аляксандраўнай.

На мінулым тыдні адбылася міжнародная навукова-практычная конферэнцыя “Прыёмная сям’я: вопыт, праблемы і перспектывы”. Былі  выслуханы цікавыя даклады, абмеркавана шмат пытанняў у дыскусіях, розныя ведамствы і ўстановы дзяліліся тым, як яны дзейнічаюць у гэтай сферы. Як было выказана на падвядзенні вынікаў мерапрыемства і да чаго імкнуліся арганізатары канферэнцыі  рэлігійная місія “Карытас”, толькі разам, сумеснымі намаганнямі можна даць пазітыўны штуршок у сацыялізацыі гэтага інстытута

Падрабязней...

Першая сацыяльная энцыкліка Каталіцкага Касцёла

Мінулы раз, размаўляючы аб пачатках сацыяльнага вучэння, мы адзначылі, што Касцёл заўсёды шукаў адказ на  актуальныя для грамадства пытанні. І таксама казалі пра тое, што існуе памылковае  меркаванне, што першая сацыяльная энцыкліка палажыла пачатак сацыяльнай дактрыне Касцёла. Насамрэч Касцёл заўсёды, ад самага пачатку,  шукаў адказы на сацыяльныя пытанні.

Сёння мы паразважаем пра першы сацыяльны дакумент Апостальскай сталіцы, яго важнасць, кантэкст і атрыманы рэзананс.

Падрабязней...

Валанцёры дабрачыннага таварыства “Карытас” вучацца арганізоўваць сваю дзейнасць па ўсёй краіне

Развіццё сацыяльнага служэння Каталіцкага Касцёла і канкрэтная дапамога іншым у арганізацыі “Карытас” робяцца вельмі часта дзякуючы тым, хто ў свой вольны час гатовы прысвяціць сябе і сваё сэрца іншым.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы