Валанцёры Глыбоцкага "Карытас": святкаванне і служэнне
5 снежня ва ўсім свеце адзначаецца дзень валанцёра, добраахвотніка. Вось і ў Глыбоцкай парафіі ў ДКТ "Карытас" налічваецца 20 сталых валанцёраў.
5 снежня ва ўсім свеце адзначаецца дзень валанцёра, добраахвотніка. Вось і ў Глыбоцкай парафіі ў ДКТ "Карытас" налічваецца 20 сталых валанцёраў.
Пры “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі клуб “Бэтэль” для інвалідаў пачаў сваё існаванне амаль 10 год таму.
У Беларусі сваю працу актыўна распачаў праект “Карытас” па развіцці валанцёрскай дзейнасці па ўсёй краіне. Напачатку прадугледжана фармацыя лідэраў, якія ў сваіх дыяцэзіях запаляць сваім энтузіязмам іншых і арганізуюць дзейнасць валанцёраў на месцах.
Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» праводзіць акцыю «Вігілійная свечка». Ахвяраванні ад распаўсюджвання свечак пойдуць на падарункі дзецям з малазабяспечаных сем'яў на Божае Нараджэнне і на святочныя ініцыятывы «Карытас».
Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.