Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

“Карытас” дапамог гарадоцкаму карэкцыйна-рэабілітацыйнаму цэнтру

У «Гарадоцкім раённым цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі» скончылася рэалізацыя чарговага праекта віцебскага «Карытас», пад назвай «Сацыяльная адаптацыя і рэабілітацыя як сродак павышэння якасці жыцця дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі». Гэты праект быў створаны з мэтай сацыяльна-бытавой адаптацыі і падрыхтоўкі дзяцей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі ў развіцці да самастойнага жыцця ва ўмовах карэкцыйнага цэнтра.

У межах праекта была набыта і перададзена цэнтру для дзяцей-інвалідаў мэбля для кухні, халадзільнік, мікрахвалёвая печ, шафы для адзення і паліцы для пакаёвых кветак. 

Бацькі разам з дзецьмі сабралі мэблю і абсталявалі пакой сацыяльна-бытавой адаптацыі. У гэтым пакоі дзеці маюць магчымасць разам з педагогамі раздаваць ежу, вучыцца карыстацца сталовымі прыборамі, сервізам сталовага посуду, наборамі для прыпраў, блэндэрам і іншымі прадметамі сацыяльна-бытавога прызначэння. У хуткасці гэтыя веды, набытыя разам са спецыялістамі падчас заняткаў, спатрэбяцца ім у дарослым жыцці. 

Алена Тасмінская, catholic.by

“Карытас” дапамог гарадоцкаму карэкцыйна-рэабілітацыйнаму цэнтру

У «Гарадоцкім раённым цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі» скончылася рэалізацыя чарговага праекта віцебскага «Карытас», пад назвай «Сацыяльная адаптацыя і рэабілітацыя як сродак павышэння якасці жыцця дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі».

Падрабязней...

“Не навука, але любоў мяняе свет”: гісторыя святога ўрача Джузэпэ Маскацці

Пра святога, аб якім пойдзе гаворка сёння ў нашай рубрыцы, Ян Павел ІІ падчас кананізацыі сказаў так: “Джузэпэ Маскацці з’яўляецца канкрэтным увасабленнем хрысціянскага ідэалу свецкага чалавека.”
Кім быў гэты святы? Як пражыў сваё зямное жыццё і чаму стаўся прыкладам для свецкіх хрысціян, а асабліва для медыкаў?

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы