Для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас” праводзіліся духоўныя практыкаванні
Па традыцыі на другім тыдні Вялікага посту супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” у Беларусі збіраюцца на духоўныя практыкаванні. У гэтым годзе да іх далучыліся таксама валанцёры арганізацыі, на якіх ускладаецца асноўная частка дзейнасці. Удзельнікаў духоўных практыкаванняў прымаў “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Цэнтры св. Лукі ў Ляскоўцы.






