Каталіцкае дабрачыннае таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі падаравала дзецям з анкалагічнымі захворваннямі, якія жывуць у Дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі зімовае свята, якое было арганізавана якраз з нагоды дня народзінаў яго маленькіх жыхароў.
У гэты раз на свята прыйшоў Клоўн, які здолеў знайсці ключык-падыход да сэрца кожнага дзіцяці. Ён паказваў фокусы, ладзіў гульні, дарыў паветраныя шарыкі.
Клоўн паказваў, як трэба рабіць велізарныя мыльныя бурбалкі радасці. Кожнае дзіця змагло паспрабаваць надзьмуць сваю бурбалку шчасця і надзеі.
Па матэрыялах catholic.by