Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Сустрэча “Рады Карытас” у Беларусі

12 лістапада ў офісе “Нацыянальнага Карытас” адбылася сустрэча “Рады Карытас” у Беларусі.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні па кірунках дзейнасці, у якіх арганізацыя “Карытас” магла бы супрацоўнічаць  з ААН  у Беларусі.

Беручы да ўвагі агучаныя з боку прадстаўніка ААН у Беларусі спадара Санака Самарасінха на сустрэчы з прадстаўнікамі Каталіцкага Касцёла, якая адбылася 30 кастрычніка гэтага года, тэмы і абмеркаваўшы дзейнасці арганізацыі, удзельнікі “Рады Карытас” вызначылі 3 галоўныя тэмы, якія ў будучым будуць агучаны ў прадстаўніцтве ААН, як прапановы да супрацоўніцтва. Імі сталі: барацьба са СНІДам, анказахворваннямі ,  дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, клопат аб бежанцах, асабліва з Украіны, гандаль людзьмі.

Менавіта гэтыя тэмы стануць падмуркам для пачатку плённага шырокамаштабнага супрацоўніцтва паміж "Карытас" і ААН у межах сацыяльнага служэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

"Павышэнне эфэктыўнасці рэгіянальнай сістэмы аховы дзяцінства ". Рэспубліканскі семінар для дзяржаўных і грамадскіх арганізацый

29 кастрычніка на базе дзяржаўнай установы «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў адпаведнасці з планам працы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім каардынацыйным планам на 2014 год адбыўся другі этап рэспубліканскага семінара "Павышэнне эфэктыўнасці рэгіянальнай сістэмы аховы дзяцінства ". Адным з арганізатараў дадзенага мерапрыемтсва выступіла Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” ККББ. 

Падрабязней...

Свята на Дзень маці для дзяцей з праблемамі слыху і іх бацькоў

Самыя цёплыя і светлыя ўспаміны ў нас звязаны з мамай, яе дабрынёй, мудрасцю, цярплівасцю. З тым, што яна дала нам не толькі жыццё, але і першыя ўрокі духоўнасці. Таму Дзень маці — гэта цудоўная нагода шчыра падзякаваць, папрасіць прабачэння, павіншаваць, падарыць кветкі, праявіць клопат,  яшчэ раз прызнацца ў сваіх самых лепшых да яе пачуццях.

Шчаслівыя, радасныя твары дзяцей — найлепшы падарунак для маці. А асабліва для матуль, дзеці ў якіх маюць праблемы са слыхам. Менавіта для такіх сем’яў было арганізавана свята супрацоўнікамі арганізацыі “Карытас” сумесна з дабрачынным гуманітарным мясцовым фондам “Гармонія гукаў”. Для дзетак і іх бацькоў была арганізавана экскурсія ў музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі». Для гэтых дзетак наведванне такіх экскурсій сумесна з дзецьмі са звычайных школ немагчыма, бо большасць з іх мае патрэбу ў суправаджэнні.

Падрабязней...

«Мы разам!»: спатканне для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў

Людзі непадобны адзін да аднаго. Яны адрозніваюцца знешнім выглядам, характарам, паводзінамі. Але ўсіх аб’ядноўвае адно: права на захаванне сваёй індывідуальнасці, права на міласэрнасць з боку іншых.
“ДКТ Карытас” у г. Глыбокае запрашае прыняць удзел у спатканні для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў – “Мы разам!”, якое адбудзецца 4 кастрычніка 2014 года.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы