13 лютага ў Карытас Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі адбылася сустрэча супрацоўнікаў "Карытас" з Мітрапалітам Мінска-Магілеўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, дапаможным біскупам Юрыям Касабуцкім і дырэктарам Нацыянальнага "Карытас" кс.Віктарам Гайдукевічам SDB.
На сустрэчы былі абмеркаваны вынікі працы "Карытас" Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі за 2013 год. Гаворка ішла як аб поспехах, так і аб цяжкасцях, з якімі давялося сутыкнуцца. Таксама былі абмеркаваны планы на наступны год і накірункі развіцця арганізацыі. Сярод найважнейшых з іх – пошук крыніцаў фінансавання дабрачыннай дзейнасці ўнутры краіны, наладжванне больш цеснага супрацоўніцтва з парафіямі, больш шырокае асвятленне дзейнасці ў сродках массавай камунікацыі.
Такія сустрэчы вельмі важныя для распрацоўкі адзінай стратэгіі развіцця дабрачыннай дзейнасці каталіцкага касцела ў Беларусі.