Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Калядную акцыю па зборы падарункаў для дзяцей правёў "Карытас" Гродна

 19 снежня ў гандлёвым цэнтры «Карона» ў Гродне праходзіла дабрачынная калядная акцыя па зборы падарункаў для дзяцей з парушэннем слыху, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і са шматдзетных сем’яў. Акцыя пачалася выступленнем выхаванцаў Гродзенскай гарадской спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Дзякуючы творчаму выступленню дзяцей у прысутных узняўся настрой, яны маглі натхніцца на добрыя справы.

Падрабязней...

Калядная акцыя "Карытас"- больш, чым проста хэндмэйд

20 снежня тэрыторыя Чырвонага Касцёла ўяўляла сабой сапраўдны пляц "Карытас". Таму што менавіта ў чацвёртую нядзелю Адвэнту  прадстаўнікі дыяцэзіяльных аддзяленняў "Карытас" прыехалі ў Мінск, каб прадставіць вырабы, якія яны змайстравалі разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

Гэтыя вырабы можна было  набыць у падарунак родным і знаёмым на Калядныя святы, а таксама дзеля таго, каб упрыгожыць Вігілійны стол.

Падрабязней...

Калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”

17 снежня ў цэнтры св. Лукі пры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннай арганізацыі “Карытас”. Такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй для “Карытас” у Беларусі. Яны ладзяцца дзеля таго, каб напярэдадні свята Божага Нараджэння сустрэцца ўсім разам, як адна вялікая сям’я, і падзяліцца адно з адным радасцю і цеплынёй ад Нараджэння Езуса Хрыста.

Падрабязней...

15 снежня супрацоўнікі Мінска-Магілёўскага “Карытас” наведалі адну з самых далёкіх ад Мінска парафій – Чавусы

Пры падтрымцы “Карытас” у Чавусах ужо рэалізавана некалькі сацыяльных праектаў. Самы значны з іх – гэта “Лінія жыцця”. У рамках гэтага праекта быў зроблены грунтоўны рамонт дамоў, у каторых жывуць сем’і з прыёмнымі дзецьмі.

Мэтай жа падарожжа стала дапамога сямі сем’ям перасяленцаў з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны. У кожнай сям’і свая гісторыя. Але іх яднае адно – ў пэўны момант яны апынуліся ў чужой краіне і амаль ні з чым. На радзіме яны пакінулі працу, гаспадарку, утульнае жыллё. Тут жа ім усё прыходзіцца пачынаць з пачатку. Большасць з перасяленцаў уладкаваліся працаваць у калгасы. Праца хоць і не высокааплочваемая, аднак дапамаглі з жыллём. Праўда, з жыллём не ўсё так проста. Яно ў большасці патрабуе грунтоўнага рамонту – сцены голыя, палы праваліліся, камунікацыі не падведзены. Ну і, вядома, ніякай мэблі. Аднак, гэта усё адно лепш, чым стрэлы і бомбы. Таму, паціху, сем’і робяць рамонт. За лета ужо многае ўдалося зрабіць – змяніць палы, паклеіць некаторыя пакоі, падвесці электрычнасць. Удалося нават завесці гаспадарку – і свінак, і курэй, і нават трусоў.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы