Супрацоўнікі "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі наведалі інтэрнаты
26 лістапада супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» на чале з дырэктарам братам Андрэем Жылевічам OFM Cap наведалі «Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў» і інтэрнат дзённага знаходжання «Востраў надзеі».
Мэтай наведвання гэтых інтэрнатаў было знаёмства з працай устаноў падобнага тыпу, а таксама аказанне гуманітарнай дапамогі.
«Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў», які знаходзіцца ў Мінску, з'яўляецца медыка-сацыяльнай установай, прызначанай для пастаяннага і часовага пражывання састарэлых і інвалідаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе, бытавым і медыцынскім абслугоўванні. Усяго ў доме-інтэрнаце можа знаходзіцца 405 чалавек.






