Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

З пачатку году ў Беларусь прыбылі больш за 22 тысяч чалавек

З пачатку 2015 году прыток мігрантаў у Беларусь перавысіў 15 тысяч чалавек і ўзрос у параўнанні з тым жа перыядам мінулага году больш чым на 6 тысяч чалавек, гэта значыць амаль у два разы. Паводле афіцыйнай інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за першыя дзевяць месяцаў гэтага году ў Беларусь прыбылі звыш 22 тыс. чалавек, а з'ехалі - крыху больш за 7 тыс. чалавек.

Галоўным чынам дзякуючы мігрантам з іншых краін колькасць насельніцтва Беларусі ўзрастае. У асноўным, прыязджаюць у краіну грамадзяне постсавецкіх краін. У большасці гэта жыхары Украіны, Расіі і Казахстана.

Падрабязней...

Неабходна купіць абсталяванне на арганізацыю дзіцячай пляцоўкі

Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас-Міласэрнасць» вырашыла правесці акцыю па зборы ахвяраванняў на набыццё новага абсталявання на арганізацыю дзіцячай пляцоўкі для дзяцей з «Дзіцячай вёскі» (Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця). «Дзіцячая вёска» паспяхова функцыянуе ўжо 4 гады. За гэты час адбылося шмат змен і падзей.

Падрабязней...

Мама, мамачка, матуля...

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца выдатнае свята- Дзень матулі. Дзень, калі кожнае дзіця хоча асаблівым чынам адудзячыць сваёй матулі за дар жыцця, за любоў, клопат і падтрымку. У кожнай сям'і гэта свята адзначаецца па-рознаму. Некаторыя дзеці рыхтуюць для мамы святочныя паштоўкі, хтосьці распавядае прыгожы вершык, вывучаны спецыяльна да гэтага дня, збіраюць букеты з апалага лісця і рыхтуюць святочную вячэру.  

Таццяна Юхновіч, маці 4 прыгожых дзетак, дзеліцца з намі, як гэта быць шматдзетнай маці сёння.

Падрабязней...

Сіла волі і сям'і. Урокі жыцця першай беларускай фотамадэлі з ДЦП

Гісторыя гэтай дзяўчыны неверагодна прыгожая і складаная адначасова. Яе сіла волі і жаданне рэалізаваць сябе, нават пры пэўных абставінах, прымушае задумацца любога, нават абсалютна здаровага чалавека. Кожную першую сераду кастрычніка ў свеце ўспамінаецца дзень людзей з дзіцячым цэрэбральным паралічом, менавіта таму мы прапануем вам перадрук  гэтага інтэрв'ю.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы