Семінар праходзіў для дзвюх груп валанцёраў, якія былі запрошаны з розных парафіяльных філіялаў «Карытас» з усёй Беларусі.
Дакладчыкамі на семінары былі прадстаўнікі «Мальтыйскай службы дапамогі».
Мэтай семінара было навучанне асновам валанцёрства на вопыце працы Мальтыйскай службы дапамогі з Германіі. У ходзе семінара былі закрануты такія тэмы, як:
1.Паняцце «валанцёр». Сацыяльныя асновы валанцёрскай дзейнасці. Цяжар або асалода. Пошук валанцёраў, супрацоўніцтва са штатнымі работнікамі, праблемы і іх вырашэнне.
2.Праца з пажылымі, адзінокімі і ляжачымі людзьмі дома пры дапамозе сваякоў і суседзяў.
3.Аказанне першай дапамогі ў паўсядзённым жыцці і ў экстраных сітуацыях.
4.Задачы і магчымасці для валанцёраў у працы з дзецьмі і падлеткамі.

На семінары вялікі акцэнт быў зроблены менавіта на практычную частку. Валанцёры вучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу, дапамагаць ляжачым хворым, а таксама практыкаваліся ў розных формах творчых заняткаў з дзецьмі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Водгукі ўдзельнікаў семінару:
Вушак Вольга: "Семінар вельмі спадабаўся атмасферай. Таксама хачу адзначыць важнасць практычных заняткаў."
Вожуй Лілія: "Усе было даступна для разумення. Выдатныя дакладчыкі і выдатная арганізацыя ўсяго семінара."
Марыя Арцем'ева: "Спадабалася атмасфера семінара. Усе ўдзельнікі і дакладчыкі былі адкрыты для зносін і абмену вопытам. Было шмат практыкі і патрэбнай інфармацыі."
Таццяна Бекішава: "Арганізаваны семінар на высокім узроўні. Навучанне прайшло даступна і весела. Нямецкія дакладчыкі паказалі свой высокі прафесіяналізм. Атрыманая на семінары інфармацыя спатрэбіцца мне ў валанцёрскай працы."


Паводле caritas-minsk.by

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы