24 лістапада з усіх куткоў Беларусі прыехалі дырэктары і супрацоўнікі дыяцэзіяльных “Карытас”, каб падзякаваць спадару Алаізу Шмігельту за плённую сумесную працу на працягу 15 год.
Сустрэча была прымеркавана да заканчэння працы спадара Шмігельта на пасадзе каардынатара “Мальтыйскай службы дапамогі” у Беларусі.
За 15 гадоў разам з Алаізам Шмігельтам “Карытас” у Беларусі ажыццяўляў шэраг праектаў, асноўныя з іх - “Мабільная дапамога”, “Лінія жыцця” і “Творчая майстэрня для інвалідаў”.
Свята распачалося св. Імшой, якую цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, таксама прысутнічалі былыя дырэктары Нацыянальнага і Мінска-Магілёўскага “Карытас”- кс. Віктар Гайдукевіч і кс. Аляксандр Фаміных.
Усе дырэктары і супрацоўнікі “Карытас” у Беларусі скарысталіся магчымасцю яшчэ раз выказаць сваю падзяку Алаізу Шмігельту і падрыхтавалі адмысловую прэзентацыю як успамін аб сумеснай працы.