Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

18 студзеня адбылася аплаткавая сустрэча валанцёраў "Карытас" Гродна

Сустрэча традыцыйна распачалася Св.Імшой у катэдральным Касцёл св. Францішка Ксаверыя, пасля чаго валанцёры накіраваліся ў галоўны офіс "Карытас” Гродна.

На сустрэчы таксама прысутнічаў дырэктар Нацыянальнага "Карытас" ксёндз Віталій Дабраловіч. 

Перад дзяленнем аплаткай ксёндз Віталій нагадаў прысутным аб важных якасцях валанцёра: "Нягледзячы на тое, што свята Нараджэння Хрыста ўжо прайшло, мы заўсёды павінны памятаць, што Езус нарадзіўся дзеля таго, каб несці ў свет святло, любоў, дабро і памяркоўнасць. Менавіта памяркоўнасць з'яўляецца адным з галоўных якасцяў валанцёра, бо людзі, з якімі звязана наша дзейнасць, бываюць рознымі, але ўсе яны заслугоўваюць любові, разумення і дапамогі. Давайце будзем сваёй памяркоўнасцю і добрымі ўчынкамі праяўляць сваю веру і даваць людзям штуршок да пераменаў у сваім жыцці.”

Падрабязней...

"Карытас" Пінскай дыяцэзіі зладзіў сустрэчу і пачастунак для пажылых і самотных

У Год Міласэрнасці «Карытас» Пінскай дыяцэзіі асабліва дапамагае пажылым і адзінокім людзям. 17 студзеня пасля святой Імшы валанцёры сабралі іх на святочную сустрэчу.

Прысутныя спявалі рэлігійныя песні, расказвалі жыццёвыя гісторыі, частаваліся рознымі харчовымі вырабамі, якімі падзяліліся прадпрыемствы г. Брэста.

«Праўдзівасць Касцёла пацвярджаецца шляхам міласэрнай і спагадлівай любові. Касцёл жыве вялікім жаданнем удзяляць міласэрнасць», - вучыць Святы Айцец Францішак у буле «Misericordiae Vultus». На сустрэчы панаваў дух любові, адкрытасці і добразычлівасці. Яна прынесла задавальненне, добры настрой і надзею на лепшае.

Падрабязней...

Пасланне Папы Францішка на Сусветны дзень мігранта і бежанца

«Мігранты - гэта нашы браты і сёстры, якія шукаюць лепшага жыцця" - удалечыні ад беднасці, голаду і эксплуатацыі: пра гэта нагадвае Папа Францыск ў Пасланні на Сусветны дзень мігранта і бежанца, які адзначаецца 17 студзеня. Ва ўмовах пастаяннага росту патоку мігрантаў ва ўсіх рэгіёнах планеты, піша Святы Айцец, Евангелле Міласэрнасці сёння больш, чым калі-небудзь, абуджае сумленне і не дазваляе упакорвацца з пакутамі іншых людзей.

Падрабязней...

Першая “Рада Дырэктароў” у новым 2016 годзе

Амаль у самым пачатку новага года, 13 студзеня, “Рада Дырэктароў” сабрала ўсіх кіраўнікоў дыяцэзіяльных аддзяленняў у офісе Нацыянальнага “Карытас”. Кіраваў сустрэчай дырэктар “Карытас” у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч.

Здаецца немагчымым добра і сумленна працаваць на карысць іншых людзей, а самім не ўзбагачацца духоўна і не давяраць усе цяжкасці і складанасці Богу. Таму і “Рада Дырэктароў” распачалася супольнай малітвай, падчас якой прысутныя даверылі Пану адзін аднаго і прасілі аб неабходных дарах Духа Святога на час спаткання, а таксама на ўсю далейшую дзейнасць арганізацыі.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы