Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ІІІ нядзелю Вялікага посту («Дзень Caritas»)
«Шчаслівыя міласэрныя,
бо яны міласэрнасць спазнаюць» (Мц 5, 7)
Дарагія браты і сёстры,
працягваючы руку аслабленаму чалавеку, усведамляеш важнасць пачуцця сапраўднай любові ў сваім сэрцы. Ніколі не ведаеш, што можа здарыцца з табой у жыцці, і таму нельга атрымаць гарантыю, што ніколі не апынешся ў сітуацыі жабрака. Прычынай гэтага могуць стаць розныя абставіны: страта працы, жылля, здароўя… Разам з тым наступствы нашых учынкаў дзейнічаюць падобна бумерангу. Так злом вяртаецца да нас здзейснены і не выпраўлены намі грэх. І вялікім дарам ласкі і ўзнагароды знаходзіць нас учыненае велікадушным сэрцам дабро.
Гэтая велікадушнасць чэрпае сваю моц з дару міласэрнасці, якая дазваляе нам мець адкрытыя вочы і далоні на патрэбы іншага чалавека, але галоўным чынам становіцца шляхам, які вядзе нас да паяднання з Богам. Ад кожнага з нас залежыць, дарагія браты і сёстры, наколькі мы дазволім, каб гэты дар у нас дзейнічаў, рэалізуючы ў нашым жыцці словы Хрыста: «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36).







