Мінскі “Карытас” запрашае жадаючых з парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі да ўдзелу ў семінары па навучанні асновам валанцёрства:
- Пошук валанцёраў, іх сумесная праца са штатнымі супрацоўнікамі;
- Аказанне першай дапамогі;
- Дагляд за ляжачымі хворымі роднымі і суседзямі;
- Праца з дзецьмі да 10 год.
Семінар будзе праходзіць з 11 па 13 сакавіка 2016 г., альбо з 13 па 15 сакавіка 2016г. Удзел бескаштоўны. Удзельнікі самастойна аплачваюць толькі даезд, харчаванне і пражыванне – бескаштоўна.
На гэтым семінары вялікі акцэнт будзе рабіцца на практычную частку. Валанцёры навучацца аказваць першую медыцынскую дапамогу, дапамагаць ляжачым хворым, а таксама папрактыкуюцца ў розных формах творчых заняткаў з дзецьмі.
Семінар пройдзе ў Дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры «Карытас» па адрасе: Мінскі раён, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1.
За дадатковай інфармацыяй звяртацца па нумары: +375 29 184- 22- 84, альбо на эл. пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная.