22 лютага адбылася сустрэча дырэктара дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Пінскай дыяцэзіі кс. Паўла Халяўкіна з галоўным урачом БААД, кандыдатам медыцынскіх навук Канстанцінам Шаляпенем па пытаннях аказання гуманітарнай спонсарскай дапамогі «БААД».
У БААД налічваецца 377 ложкаў, якія пастаянна заняты, назіраецца павелічэнне зваротаў людзей для аказання амбулаторнай медыцынскай дапамогі. У 2015 годзе ў дыспансер звярнулася 88 460 чалавек.
У год, абвешчаны Годам Божай Міласэрнасці, і ў 30-ю гадавіну Чарнобыльскай трагедыі «Карытас» Пінскай дыяцэзіі вырашыў дапамагчы ў лячэнні хворых БААД.
«Карытас» Пінскай дыяцэзіі пры падтрымцы «Карытас» г. Лінц (Аўстрыя), робіць свой унёсак у лячэнне анкахворых дыспансера. Падчас размовы было вызначана кола праблем, якія патрабуюць тэрміновага вырашэння для далейшага паляпшэння якасці абслугоўвання анкахворых.
Гэта, напрыклад, такія пытанні, як набыццё мяккага медабсталявання, прадметаў гігіены і сродкаў па даглядзе за хворымі.
Закупку ажыццяўляе анкадыспансер па ўзгодненым з «Карытас» спісе, і апошні аплочвае рахункі дадзенай закупкі.
Лявонцій Суліма
Фота Алены Грынкевіч