Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

"Аборт - не толькі забойства, але і незагойная рана для жанчыны"- уплыў кантрацэпцыі на грамадства і Касцёл

Згодна з традыцыйным тлумачэннем гісторыі Анана з 38 раздзела Кнігі Быцця, кантрацэпцыя заўсёды асуджалася Каталіцкім Касцёлам як грэх, якому няма апраўдання. Гэты падыход падтрымліваецца і ў Новым Запавеце (Гал 5,19-20; Адкр 9,21), а таксама ў Дзідахэ (5,1-2). Выкарыстанне кантрацэпцыі ў заходнім грамадстве не было масавай з’явай да канца ХIХ стагоддзя.

Кантрацэпцыю Касцёл разумее як ненатуральныя (бар'ерныя, хімічныя, фармакалагічныя ды інш.) метады пазбягання зачацця.

Падрабязней...

Калядна-навагодні баль для людей з абмежаванымі магчымасцямі арганізаваў "Карытас" Віцебск

5 студзеня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбыўся традыцыйны калядна-навагодні баль для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі з групы «Бэтэль».
Мерапрыемства арганізавалі і правялі дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі і Міжнародны дабрачынны рух «Бэтэль».

Баль ўрачыста адкрыў дырэктар «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч. У балі прымалі ўдзел 37 маладых людзей з абмежаванымі здольнасцямі, іх бацькі і валанцёры «Бэтэль». Сабраныя танцавалі, прымалі ўдзел у падрыхтаваных валанцёрамі конкурсах, а асобы з абмежаванымі магчымасцямі падрыхтавалі калядную гісторыю, а таксама вершы і спевы пра зіму.

Падрабязней...

"Карытас" у Браславе арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі

3 снежня “Карытас” парафіі Нараджэння Маці Божай у г. Браславе пры фінансавай падтрымцы партнёраў з Чэхіі – такой жа дабрачыннай арганізацыі з Прагі, арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі.

Гасцей прыйшло менш, чым чакалі арганізатары. Напэўна, хлопчыкаў і дзяўчынак напалохаў моцны і нязвыклы яшчэ для браслаўчан мароз. Але свята прайшло весела.Прысутных дзяцей і дарослых павіншаваў з Божым Нараджэннем ксёндз пробашч Станіслаў, пасля чаго на імправізаванай сцэне разгарнулася дзейства, якое расказвала пра нараджэнне Езуса, пра пастушкоў і валхвоў, якія прыйшлі яму пакланіцца, і злога Ірада, загадаўшага забіць усіх немаўлят. П’есу паставілі дзеці старэйшага ўзросту, а рэжысёрам выступіла сястра-эўхарыстка Таццяна.

Падрабязней...

"Карытас" Віцебск арганізаваў калядныя сустрэчы для дзяцей

2 студзеня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала калядную сустрэчу для дзяцей са шматдзетных сем’яў, прыёмных дзяцей, дзяцей-сірот.

Валанцёры віцебскага «Карытас» дапамаглі арганізаваць цікавую і незабыўную сустрэчу. Дзяцей чакалі на свяце займальныя конкурсы, віктарыны і, безумоўна, салодкія пачастункі.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы