Як Карытас Мінск дапамагае падчас пандэміі
Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі бесперапынна працягвае дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, асабліва падчас пандэміі.
Сродкі асабістай гігіены, медыцынскія маскі, пальчаткі, сродкі дэзінфекцыі для апрацоўкі рук і паверхняў для работнікаў сацыяльных устаноў – усё гэта дзень за днём супрацоўнікі і валанцёры Карытас Мінск развозяць па медыцынскім установах, а таксама тым людзям, якім яны патрэбны, але яны не маюць магчымасць самастойна без дапамогі купіць іх.
Таксама хочыцца адзначыць той вялікі ўклад, які Дабрачыннае таварыства Карытас Мінск уносіць у дапамогу дзецям і клопат аб іх. Абарона правоў і інтарэсаў дзяцей - гэта той кірунак, якім Карытас Мінск займаецца ўжо больш за 15 гадоў. Працуе Дзіцячы дабрачынны рэабілітацыйны цэнтр, дзе жывуць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі разам з апекунамі, праводзяцца навучальныя паездкі ў школы-інтэрнаты, працягваецца праект па прафарыентацыі «Дорым прафесію» для выхаванцаў Гарадзейскай школы, ажыццяўляецца адпачынак для дзяцей з інваліднасцю і аўтызмам у Ляскоўцы, адкрываюцца інтэграцыйныя пакоі для маленькіх сяброў з розных куткоў Беларусі.
Мы таксама паразмаўлялі з дырэктарам Карытас Мінск братам Андрэем Жылевічам аб тым, якую дапамогу аказвае Карытас Мінск падчас пандэміі, што можна пажадаць тым, хто сутыкнуўся з вірусам (а таксама родным тых людзей, якія захварэлі).
Беражыце сваіх дзяцей! Парады ад трэнера грамадскага аб'яднання "Дзеці - не для гвалту" Маргарыты Прахінай
Наступілі летнія вакацыі. У гэтым годзе яны асаблівыя. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй многія дзеці не змаглі выехаць на адпачынак і вымушаны заставацца дома. Асноўнай забаўкай і сродкам зносінаў для іх застаецца Інтэрнэт. Рост колькасці часу, які дзеці праводзяць у віртуальным свеце, можа павысіць ступень уразлівасці дзяцей перад існуючымі ў гэтай прасторы небяспекамі. Так званыя «інтэрнэт-драпежнікі», можна сказаць, “палююць” на дзяцей, імкнуцца выкарыстоўваць пандэмію COVID-19 у сваіх мэтах. Таму бацькам цяпер трэба быць асабліва ўважлівымі і дапамагчы дзецям пазбегнуць сустрэчы са зламыснікамі.
Парады на гэты конт выказала эксперт грамадскага аб’яднання “Дзеці – не для гвалту” Маргарыта Прахіна (нагадваем, што Маргарыта Прахіна ўдзельначае ў Праекце, які рэалізуе Карытас Беларусь, “Рэальная бяспека ў віртуальным свеце”):
Размова з кс. Віталіем Дабраловічам аб дапамозе Карытас Беларусь у барацьбе з пандэміяй
У перыяд пандэміі мы паразмаўлялі з дырэктарам Нацыянальнага Карытас кс. Віталіем Дабраловічам пра тое, якую дапамогу і падтрымку аказвае Карытас Беларусь у барацьбе з Covid-19?
– Кс. Віталій, раскажыце, калі ласка, што зараз робіць Нацыянальны Карытас у барацьбе з пандэміяй?
– Задача офіса Нацыянальнага Карытас - дапамагчы тым, хто непасрэдна працуе з людзьмі, якія маюць у гэтым патрэбу. У нас гэта епархіяльныя, рэгіянальны і гарадскія Карытас. Сумеснымі намаганнямі вернікаў каталіцкай царквы, а таксама намаганнямі людзей з добрым сэрцам праводзіцца акцыя «Covid-19». На сабраныя сродкі набываюцца неабходныя ахоўныя матэрыялы (камбінезоны, маскі, рэспіратары) і накіроўваюцца ў медыцынскія ўстановы. Ужо сабрана і асвоена 56000 беларускіх рублёў.
З днём абароны дзяцей!
1 чэрвеня – дзень абароны дзяцей!
У гэты дзень хочацца ўзгадаць, як дзейнасць Карытас звязана з гэтым святам.
Бяспека і шчасце дзяцей – адзін з напрамкаў, за якім пільна сочуць Карытас па ўсім свеце.
У Беларусі таксама палітыка бяспекі і абароны дзяцей прысутнічае сярод прынцыпаў Карытас.
Нагадваем, што Карытас Беларусь рэалізоўвае праект “Рэальная бяспека ў віртуальным свеце”. У межах праекта яго трэнер Маргарыта Прахіна (эксперт грамадскага аб’яднання “Дзеці – не для гвалту”) тлумачыць падлеткам правілы бяспекі, каб віртуальны свет не прынёс шкоду, а наадварот - быў цікавым і дапамагаў пашыраць межы атрымання ведаў”.
Таксама пасля заканчэння пандэміі плануецца рэалізацыя праекта “Сазалежныя”. Дзеці, чые бацькі маюць праблемы з алкаголем альбо наркотыкамі, будуць мець шанс на тое, каб іх бацькі кінулі благую звычку, пераглядзелі позірк на жыццё, пачалі займацца добрымі справамі і ў іх семьях назаўсёды забыліся аб клопатах, звязанымі з алкаголем і наркотыкамі, а прыйшло шчасце і пакой.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.