Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі бесперапынна працягвае дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, асабліва падчас пандэміі.
Сродкі асабістай гігіены, медыцынскія маскі, пальчаткі, сродкі дэзінфекцыі для апрацоўкі рук і паверхняў для работнікаў сацыяльных устаноў – усё гэта дзень за днём супрацоўнікі і валанцёры Карытас Мінск развозяць па медыцынскім установах, а таксама тым людзям, якім яны патрэбны, але яны не маюць магчымасць самастойна без дапамогі купіць іх.
Таксама хочыцца адзначыць той вялікі ўклад, які Дабрачыннае таварыства Карытас Мінск уносіць у дапамогу дзецям і клопат аб іх. Абарона правоў і інтарэсаў дзяцей - гэта той кірунак, якім Карытас Мінск займаецца ўжо больш за 15 гадоў. Працуе Дзіцячы дабрачынны рэабілітацыйны цэнтр, дзе жывуць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі разам з апекунамі, праводзяцца навучальныя паездкі ў школы-інтэрнаты, працягваецца праект па прафарыентацыі «Дорым прафесію» для выхаванцаў Гарадзейскай школы, ажыццяўляецца адпачынак для дзяцей з інваліднасцю і аўтызмам у Ляскоўцы, адкрываюцца інтэграцыйныя пакоі для маленькіх сяброў з розных куткоў Беларусі.
Мы таксама паразмаўлялі з дырэктарам Карытас Мінск братам Андрэем Жылевічам аб тым, якую дапамогу аказвае Карытас Мінск падчас пандэміі, што можна пажадаць тым, хто сутыкнуўся з вірусам (а таксама родным тых людзей, якія захварэлі).


“Мы працягваем аказваць дапамогу тым людзям, якія маюць у ёй патрэбу. Наша дапамога накіравана як на падтрымку медыцынскага персаналу, так і на падтрымку звычайных людзей. Мы развозім бытавую хімію, сродкі асабістай гігіены, ахоўныя сродкі, прадуктовыя наборы. Такім чынам, спадзяемся, што наша дапамога аблегчыць вырашэнне паўсядзённых пытанняў многім. Таксама мы завяршылі акцыю “Хатнія жывёлы”, калі развозілі людзям трусоў і куранят. Было важна паспець развезці іх вясной, каб людзі іх гадавалі, займаліся гаспадаркай, а восенню ўжо змаглі мець мяса. Хачу адзначыць, што, разважаючы пра цяжкасці падчас пандэміі, трэба помніць, што любыя цяжкасці маюць як пачатак, так і канец. Сітуацыя з каранавірусам павінна нас навучыць чамусьці большаму, чым сачыць за сваім здароўем. Трэба больш любіць адзін аднаго, клапаціцца, выконваць меры засцярогі. Хвароба – гэта выпрабаванне. Для кагосьці - часовае, для кагосьць – смяротнае, на вялікі жаль. Гісторыя с СOVID-19 павінна навучыць нас салідарнасці і клопату, а таксама спадзявацца на Бога,” – распавёў брат Андрэй Жылевіч.

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы