1 чэрвеня – дзень абароны дзяцей!
У гэты дзень хочацца ўзгадаць, як дзейнасць Карытас звязана з гэтым святам.
Бяспека і шчасце дзяцей – адзін з напрамкаў, за якім пільна сочуць Карытас па ўсім свеце.
У Беларусі таксама палітыка бяспекі і абароны дзяцей прысутнічае сярод прынцыпаў Карытас.
Нагадваем, што Карытас Беларусь рэалізоўвае праект “Рэальная бяспека ў віртуальным свеце”. У межах праекта яго трэнер Маргарыта Прахіна (эксперт грамадскага аб’яднання “Дзеці – не для гвалту”) тлумачыць падлеткам правілы бяспекі, каб віртуальны свет не прынёс шкоду, а наадварот - быў цікавым і дапамагаў пашыраць межы атрымання ведаў”.
Таксама пасля заканчэння пандэміі плануецца рэалізацыя праекта “Сазалежныя”. Дзеці, чые бацькі маюць праблемы з алкаголем альбо наркотыкамі, будуць мець шанс на тое, каб іх бацькі кінулі благую звычку, пераглядзелі позірк на жыццё, пачалі займацца добрымі справамі і ў іх семьях назаўсёды забыліся аб клопатах, звязанымі з алкаголем і наркотыкамі, а прыйшло шчасце і пакой.



Карытас Віцебск аказвае дапамогу анкахворым деткам, а таксама дзецям, якія знаходяцца ў Віцебскім абласным клінічным цэнтры псіхіатрыі і наркалогіі.

Карытас Мінск рэалізуе праект «Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр». Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр функцыянуе з 2003 года, у якім на дабрачыннай падставе размяшчаюцца дзеці, якія праходзяць абследванне, лячэнне ці рэабілітацыю ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, разам з апекунамі.
Таксама зараз у Карытас Мінск ідзе рэалізацыя праекта "Дорым прафесію" (мэта праекта - стварыць умовы і арганізаваць працэс навучання дзяцей з псіхафізічнай недастатковасцю прафесіі «садоўнік / гароднінавод / работнік зелянбуда» на базе Гарадзейскай дапаможнай школы інтэрната).
Праект "Сацыяльная перадышка" у Доме дзіцяці г. Магілёва таксама рэалізоўваецца Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сацыяльная перадышка - гэта кароткі адпачынак для бацькоў або асоб, якія выхоўваюць дзіцей з інваліднасцю, на перыяд 28 каляндарных дзён 1 раз у год, з мэтай прадастаўлення ім магчымасці для аднаўлення сіл, вырашэння сямейна-бытавых пытанняў.

Карытас Пінскай дыяцэзіі праводзяць акцыю дапамогі нованароджаным дзецям да 2-х гадовага ўзросту.
Для сем'яў, у якіх дзеткі да 2-х гадовага ўзросту, у Брэсцкай вобласці ў якасці дапамогі былі перададзены - дзіцячыя пялёнкі, крэмы для дзіцячай скуры, крэмы ад апрэласці, крэмы з рознымі вітамінамі, крэмы пад падгузнікі, вільготныя сурвэткі, шампуні, гель, мыла, чысцячыя і моючыя сродкі. У рамах гэтай акцыі дапамогу атрымае паўсотні сем’яў Брэсцкай вобласці.
Дзякуючы ахвярадаўцам, валанцёрам і людзям добрай волі, "Карытас" Пінскай дыяцэзіі ўжо рэгулярна падтрымлівае шматдзетныя, няпоўныя, апекунскія, прыёмныя сем'і, сем’і ў якіх гадуюцца дзеці-інваліды, а таксама сем’і ў якіх дзеці да 18 гадовага ўзросту.
"Дапамога на адлегласці" – (дапамога для дзяцей) купляецца адзенне, абутак, мэбля, сродкі асабістай. гігіены, цацкі, развіваючыя гульні, спартыўны інвентар гэтак далей.
Праект "Дзеці" - разавая дапамога тым, хто найбольш мае патрэбу.
"Дзяліся цеплынёй свайго сэрца" - праца з дзецьмі ў прытулках. Аказанне дапамогі ў набыцці сродкаў асабістай гігіены, адзення, абутку, настольных гульняў. Праводзяцца розныя конкурсы і дзецям удзяляецца шмат часу. Часцей за ўсё гэта Лагішынскі сацыяльны прытулак.
Дапамога карэкцыйна-развіваючаму цэнтру навучання і рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў у г. Пінск: аказанне дапамогі ў выглядзе сродкаў асабістай гігіены.
"Дапамога дзецям у перыяд кароновірусу" - праект у падрыхтоўцы. Будзе аказана самая розная дапамога сацыяльным прытулкам і дзецям з простых сем'яў.

Каб падрабязней даведацца аб праектах, якія рэалізоўваюць Карытас па ўсёй краіне, сачыце, калі ласка, за нашымі навінамі і публікацыямі ў сацыяльных сетках, а таксама на старонках епархіальных Карытас.
Мы жадаем, каб усе дзеці былі шчаслівымі!

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы