Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Мінск наведае адна з самых шматдзетных сем’яў Еўропы – гішпанская сям’я Пасціга-Пік

Сужонкі Пасціга-Пік - самая шматдзетная пара Еўропы з дзецьмі школьнага ўзросту - у іх 18 дзетак. Яны сталі героямі многіх газетных публікацыяў і тэлеперадач, а 49-гадовая Роза нядаўна выпусціла кнігу, у якой распавядае аб жыцці сваёй сям'і і на асабістым досведзе паказывае, як быць шчаслівым побач з іншымі людзямі. У 2016 годзе кнігу пераклалі на беларускую мову і выдалі ў Мінску. Усяго кніга шматдзетнай матулі з Гішпаніі перакладзеная ўжо на 11 моваў.

Падрабязней...

«Карытас» Гродна шукае неабыякавых фатографаў і візажыстаў

Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі запрашае неабыякавых фатографаў і візажыстаў прыняць удзел у дабрачынным фотапраекце «Асаблівая зімовая казка».

У рамках інтэграцыйнага праекта «Разам» будзе арганізавана зімовая фотасесія для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькоў.

Дзеці з інтэграцыйнага праекта «Разам» - гэта маленькія выхаванцы дашкольнай групы «Карытас» для дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў ДУА «Цэнтр развіцця дзіцяці №30 г. Гродна".

Падрабязней...

Як дапамагчы дзіцяці, якое перажыло насілле

Як правільна паводзіць сябе з дзіцём, над якім было здзейснена насілле, і дапамагчы яму справіцца з траўмай? Прапануем Вашай увазе парады адносна выхаду з крызіснай сітуацыі.

1. Не панікуйце, паспрабуйце заставацца спакойнымі, паводзьце сябе натуральна, старайцеся стрымаць свой гнеў звязаны з тым, што здарылася. Не думайце, што дзіця абавязкова будзе ненавідзець свайго крыўдзіцеля, так як ім можа апынуцца член сям’і ці блізкі чалавек. Калі вы пакажыце гнеў, у дзіця можа з’явіцца пачуццё віны, яго і без таго цяжкі стан можа пагоршыцца.

Падрабязней...

Акцыя “Мы разам” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшла ў Глыбокім

Мерапрыемства арганізавала дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” пры парафіі Святой Тройцы. На яго сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі, апекуны, сацыяльныя работнікі як з Глыбокага, так і з усёй Віцебскай вобласці (Шаркаўшчына, Ушачы, Лепель, Паставы, Мёры, Браслаў, Луначарскае, Петрунова).

Па словах кіраўніка парафіяльнага “Карытас” у Глыбокім Генадзя Бервячонка, мэта акцыі – звярнуць увагу грамадства на праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У нашай краіне прысутнічае яшчэ тэндэнцыя, якая дасталася нам у спадчыну ад савецкіх часоў, калі інвалідаў хавалі ад грамадства, таму людзі іх не заўважаюць, і ў грамадстве прысутнічае некаторая абыякавасць да праблем гэтых людзей.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы