Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

«Міжнародны дзень дабрачыннасці закліканы зацвердзіць прынцып міласэрнасці ў грамадстве» - 5 верасня адзначаецца дзень дабрачыннасці

5 верасня па праву можна лічыць святам тых, чыя дзейнасць накіравана на дапамогу і аказанне падтрымкі патрабуючым, хворым людзям, сіротам і бежанцам.

Менавіта аказанню дабрачыннай дапамогі ў цэлым, а таксама людзям, якія атрымліваюць велізарную радасць ад таго, што змаглі змяніць жыццё іншага чалавека ў лепшы бок, і прысвечана гэтае міжнароднае свята.

Падрабязней...

Прадстаўнікі “Карытас” прынялі ўдзел у Міжнародным кангрэсе “Renovabis“

Прадстаўнікі «Карытас» Беларусь прынялі ўдзел у Міжнародным кангрэсе «Renovabis», які ў гэтым годзе быў прысвечаны тэме «Сведкі Евангелля - афармляльнікі свету. Да ролі манаскіх ордэнаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе».

Да ўдзельнікаў кангрэса было зачытана прывітальнае слова Папы Францішка, Канцлера Германіі Ангелы Меркель, а таксама Старшыні праваслаўнага епіскапату Германіі Мітрапаліта Аўгусціна.

Падрабязней...

Дабрачыннае таварыства “Карытас” арганізавала дзіцячы адпачынак у Бельгіі

Гэтае лета стала для невялікай групы дзяцей з усіх дыяцэзій Беларусі адметным – цэлы месяц яны мелі магчымасць адпачываць у бельгійскіх сем’ях  і стаць іх дарагімі гасцямі.

Паездку арганізавала Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” пры фінансавай падтрымцы бельгійскай арганізацыі “Euro-Children”. Група складалася з 7 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і аднаго суправаджальніка.

Падрабязней...

Валанцёры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі наведалі прыёмную сям'ю ў вёсцы Багданава

20 жніўня адбылася паездка валанцёраў “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў вёску Багданава (Мінская вобласць, Валожынскі р-н).

Валанцёры на чале з дырэктарам  архідыяцэзіяльнага “Карытас” бр. Андрэем Жылевічам OFMCap  наведалі сястру Алену Дварэцкую – каталіцкую манахіню, якая выхоўвае  9 прыёмных дзяцей.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы