Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Валанцёры "Карытас" Беларусь у Моладзевым лагеры ў Германіі

Валанцёры «Карытас» Беларусь упершыню змаглі прыняць удзел у сустрэчы, якая праходзіла з 29 ліпеня - 5 жніўня ў моладзевым цэнтры Маммендорф (дыяцэзія Мюнхен-Фрайзінгу, Германія). Паездка беларускіх рабят была арганізавана мальтыйская службай дапамогі сумесна з «Карытас» Беларусь.

Падрабязней...

“Мелодыі дабра”: водгук у кожным сэрцы

29 жніўня супрацоўнікі “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сумесна з Нацыянальным “Карытас” і дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандрам Яшэўскім SDB прынялі ўдзел у дабрачынным свяце “Мелодыі дабра”, якое адбылося ў Магілёўскім спецыялізаваным Доме дзіцяці для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы з парушэннем псіхікі.

Падрабязней...

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на III нядзелю Вялікага посту (нядзеля Карытас)

Прашу вас, браты, праз літасць Божую: аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, святую, прыемную Богу як разумнае служэнне вашае (Рым 12, 1).

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!

Кожны дзень чалавек знаходзіцца ў пошуках рэалізацыі сваіх пажаданняў, задаволення сваіх патрэбаў. Аднак дасягаючы пастаўленай мэты, рэалізуючы свае пажаданні, чалавек адчувае задавальненне только на працягу адносна кароткага моманту. І так адбываецца ўсё жыццё, як быццам чалавечае існаванне зводзіцца толькі да пагоні за задаволеннем сваіх эгаістычных патрэбаў, з-за чаго ў выніку ўзнікае толькі стомленасць і яшчэ большая незадаволенасць тым, што чалавек мае. Той, хто не выходзіць з цеснага кола выключна матэрыяльных інтарэсаў і клопатаў, паступова губляе сапраўдны сэнс свайго існавання на зямлі і расчароўваецца ў жыцці, часам нават у росквіце сваіх чалавечых сілаў і магчымасцяў.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы