“Гэта вялікая радасць, калі робіцца дабро…”
3 кастрычніка ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Маладзечна (ЦКРНіР) адбылося ўрачыстае адкрыццё кухні, на якой, дзякуючы сумеснаму праекту "Карытас" (Мінск) і Мальтыйскай службы дапамогі (Германія) дыяцэзіі Падэрборн, намаганнямі супрацоўнікаў Цэнтра, былі зроблены рамонт і поўная замена абсталявання.






