Рэгіянальная канферэнцыя Caritas Europa прайшла ў Афінах
Карытас Беларусь распачынае рэалізацыю праекта SAFE!
Для прадухілення распаўсюджвання інфекцыі 30 дзяржаўным дамам для састарэлых і інвалідаў будуць перададзены матэрыялы для асабістай абароны ад інфекцыі, што паспрыяе аптымізацыі лячэння і забеспячэнню бяспекі пацыентаў і медыцынскіх работнікаў у 25 медыцынскіх установах.
30 дзяржаўных ўстаноў для уразлівых слаёў насельніцтва (дамы для састарэлых і псіханеўралагічныя ўстановы) будуць забяспечаны сродкамі абароны і тэхнічным абсталяваннем для зніжэння рызыкі заражэння іх персаналу і жыхароў.
25 медыцынскіх устаноў плануецца забяспечыць ахоўнымі матэрыяламі і тэхнічным абсталяваннем. Бенефіцыяры праекта SAFE! будуць падтрыманы ахоўнымі матэрыяламі і тэхнічным абсталяваннем. Для персаналу, а таксама для жыхароў дамоў састарэлых і псіханеўралагічных устаноў закупляецца тэхнічнае абсталяванне, у тым ліку пральныя машыны, сушылкі, прасы, танометры і інш.
Запланавана забеспячэнне персаналу 25 медыцынскіх устаноў сродкамі абароны (мыла, дэзінфікуючыя сродкі, ахоўныя аднаразовыя медыцынскія камбінезоны, маскі, пальчаткі і інш.)
Дасягненне пастаўленых мэтаў плануецца забяспечыць метадамі паспяховай арганізацыі адраснай дапамогі ўразлівым групам насельніцтва, якія ўжо паспяхова апрабаваныя ў аналагічных праектах.
Важны вынік нашай дзейнасці – перш за ўсё, глыбокі клопат і цяпло, праяўленае ў адносінах да людзей, якія жывуць у нястачы, а таксама ўмацаванне веры ў спачуванне і міласэрнасць ў нашым грамадстве.
Апошняя ў 2021 годзе Творчая майстэрня прайшла ў Бягомлі
Апошняя ў гэтым годзе Творчая майстэрня "Насустрач Божаму Нараджэнню" прайшла ў парафіі Хрыста Валадара Сусвету ў Бягомлі Віцебскай вобласці. На гэты раз удзельнікамі сталі дзеці, якія наведваюць касцёл, а таксама выхаванцы ДУА «Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат Докшыцкага раёна».
Карытас прывёз падарункі дзецям мігрантаў
18 снежня адзначаецца Міжнародны дзень мігрантаў. Caritas Europa заклікае ставіцца да ўсіх людзей, якія па розных прычынах перасякаюць межы, годна, з павагай.
Карытас Беларусь ўдзячная ўсім ахвярадаўцам, людзям добрай волі - жыхарам Беларусі, якія ахвяравалі свае ўласныя сродкі на дапамогу мігрантам.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.