Вялікі вам дзякуй! На сённяшні дзень мы ўжо сабралі 19 500 рублёў
Кс. Віталій Дабраловіч, дырэктар Caritas Беларусь:
«Праўду кажу вам: як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых, дык зрабілі Мне» (Мц 25:40)
Словы з Евангелля вельмі добра акрэсліваюць рэалізацыю нашага хрысціянскага і проста чалавечага паклікання на гэтай зямлі. Асабліва актуальна гэта сёння, падчас пандэміі, якой церпяць як хворыя, так і медыкі, якія мусяць працаваць у некалькі разоў больш, чым звычайна, каб уратаваць жыццё пацярпеўшым ад каронавіруса.
Многія з нас ужо рознымі спосабамі імкнуцца дапамагчы ў барацьбе з Covid-19. Аднак практыка жыцця паказвае, што найбольш эффектыўным вынікам у любой справе з’яўляецца арганізацыя сумеснага асягнення мэты. Таму Каталіцкі Касцёл, выкарыстоўваючы ўсе свае магчымасці, спрычыняецца да сбору сродкаў, каб дапамагчы тым, хто стаіць на першай лініі абароны – нашым медыкам, а Caritas Беларусь адкрыў спецыяльны рахунак і доступ праз АРІП да складання ахвяраванняў.
Вы, дарагія “самарыцяне”, ўжо пералічваеце на гэты рахунак сваю фінансавую дапамогу і за гэта вам вялікая падзяка. Мы, святары, молімся не толькі за хворых, медыкаў, але і за вас, дарагія ахвярадаўцы. На сённяшні дзень дзякуючы вам мы ўжо сабралі 19 500 рублёў!
Гэты час важны для нас у выпрабаванні нашай веры і Хрыстовай салідарнасці нашых адчыненых сэрцаў. Жадаю кожнаму з вас моцнай веры і Божага благаслаўлення. Асаблівым чынам дзякую вам, шаноўныя супрацоўнікі медыцыны, за тое, што не разважаеце ў гэты момант аб уласным супакоі і камфорце, але выконываеце аддана сваё пакліканне ў ратаванні людзей ад смерці.
Бог палюбіў нас і прыкладам сваім вучыць нас любіць свайго бліжняга.
Міласэрнасць не ідзе на каранцін
«Дабро не ляжыць на дарозе, яго выпадкова не падбярэшь. Дабру чалавек у чалавека вучыцца» (Чынгіз Айтматаў). У 21 стагоддзі, стагоддзі перанасычэння інфармацыяй, калі са дня ў дзень чалавек знаходзіцца ў патоку руцінных спраў і штодзённай мітусні, часам мы не заўважаем тых хвілін радасці, дабрыні і клопату, у якіх мае патрэбу кожны чалавек. Сям'я, блізкія, сябры... Мы заўсёды гатовы прыйсці ім на дапамогу, падставіць плячо, аказаць падтрымку, а часам і проста патрымаць за руку, каб чалавек адчуў цяпло і давер, адчуў сябе патрэбным, адчуў сілу веры ў сябе, у сяброўства, у каханне.
Каталіцкі Касцёл працягвае збор ахвяраванняў дзеля набыцця неабходных установам аховы здароўя абсталявання і медыцынскіх вырабаў
Каталіцкі Касцёл працягвае збор ахвяраванняў дзеля набыцця неабходных установам аховы здароўя абсталявання і медыцынскіх вырабаў.
Залічэнне сабраных сродкаў належыць здзейсніць на спецыяльна адкрыты для гэтага рахунак Карытас Беларусь. Аказаць дапамогу можа кожны, хто жадае далучыцца да акцыі: святар, кансэкраваная асоба, свецкі вернік.
Мы верым, што разам значна лягчэй перамагчы гэты цяжкі вірус! Усяго за 5 дзён мы разам, паважаныя сябры, ужо сабралі звыш 10000 рублёў!
Шукаем юрыста!
Дабрачынная арганізацыя Caritas Беларусь запрашае на працу юрыста.
Арганізацыі Caritas працуюць у 160 краінах свету ўжо больш за 100 гадоў.
Нацыянальная арганізацыя Caritas Беларусь прытрымліваецца высокіх стандартаў якасці аказання дапамогі людзям, якія жывуць у нястачы, у адпаведнасці з місіяй, бачаннем, стратэгіяй Caritas Intarnationalis.
Мы працуем з грантавымі праектамі, якія з'яўляюцца ўнікальнымі ў сваім родзе, маюць высокую сацыяльную значнасць для ўсяго беларускага грамадства і людзей, якім мы дапамагаем. У той жа час нашы сацыяльныя праекты дазваляюць раскрыць патэнцыял супрацоўнікаў і паспрабаваць сябе ў розных прафесійных сферах.
Запрашаем у нашу каманду юрыста.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.