Зварот ККББ да святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў
Належыць прачытаць у Нядзелю Божай Міласэрнасці
Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!
У гэтыя дні Касцёл святкуе Пасху – перамогу Езуса Хрыста над смерцю. Але святкаванне сёлета не такое, як звычайна: яно азмрочана падзеямі, звязанымі з сусветнай пандэміяй. Мы бачым, як мала людзей на вуліцах і ў святынях – яны вымушаны заставацца дома на самаізаляцыі, клапоцячыся пра сваю і іншых бяспеку.
Супрацоўнікі Карытас Мінск шыюць маскі для шматразовага выкарыстання
Сябры, супрацоўнікі Карытас Минск закупілі тканіну і пачалі шыць маскі для шматразовага выкарыстання.
Гатовыя маскі пойдуць на патрэбы медыцынскіх устаноў, пажылых, людзям без пэўнага месца жыхарства, сацыяльным работнікам і валанцёрам.
Па выніках працы мы будзем трымаць вас у курсе.
Акрамя гэтага, калі ў вас ёсць магчымасць аказаць ВАЛАНЦЁРСКУЮ ДАПАМОГУ ў пашыве медыцынскіх масак у ХАТНІХ УМОВАХ - мы гатовы прадаставіць і прывезці неабходны матэрыял для працы.
Таксама будзем рады прыняць тканіну, якую можна будзе перадаць адміністратару ў Дзіцячы дабрачынным цэнтр "Caritas"
у Ляскоўцы (Бараўляны, вул. Карытас, 1).
Па ўсіх пытаннях:+37544 568 93 96 Дзмітрый Мельнікаў.
Велікодныя віншаванні дырэктара Caritas Беларусь кс. Вiталiя Дабраловіча
Благаслаўленне Бога для кожнага, хто спазнае праўду вялікага дару жыцця ў змёртвыхпаўсталым Езусе Хрысце!
Дарагія браты і сёстры! Кожны з нас сёння нясе ў сваім сэрцы розныя пачуцці. Гэты год асаблівым чынам адбіваецца ў кожным чалавеку. Перажываем страх, няпэўнасць, смутак і страты. Аднак гэтыя пачуцці не могуць дазволіць нам загубіць надзею і радасць, любоў і веру. Зачыняючы дзверы ад небяспекі каронавіруса, мы не можам зачыняць дзверы ад пачуцця ўзаемнай адказнасці і духу альтруізма. Не можам дазволіць знікнуць усмешкам на нашых тварах і адчыненым сэрцам, поўным любові. Мы тыя, хто паверыў словам Езуса Хрыста: “Каб кожны, хто бачыць Сына і верыць ў Яго, меў жыццё вечнае”. (Ян 6,40).
У моцы навучання Езуса да поўні надзеі і вялікай любові на час выпрабаванняў пандэміі няхай дэвізам нашага жыцця будуць словы псальма: “Нават праходзячы далінаю ценю смяротнага, не буду баяцца напасці, бо Ты са мною.” (пар. Пс 23,4).
Дарагія сябры! У духу добрага сэрца і любові жадаю вам моцнага пачуцця прысутнасці змёртвыхпаўсталага Езуса Хрыста. Зычу таксама духу адвагі і пэўнасці ў заўтрашнім дню, духу любові і надзеі на вялікую ласку Бога.
Сёння мы ўсклікаем усім хрысціянскім светам – Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Z okazji Swiat Wielkanocnych, zycze wszelkich lask Bozych, pogodnych, zdrowych swiat i pomyslnosci w zyciu osobistym.
Celebrate this Easter with a heart filled with love and peace. Have a blessed and wonderful Easter!
Wir wünschen Ihnen frohe Ostern!
Супрацоўнікі Карытас выказваюць самыя шчырыя і добрыя словы ў сувязі з Міжнародным днём вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
Шаноўныя бацькі, бабулі і дзядулі! Супрацоўнікі Карытас выказваюць самыя шчырыя і добрыя словы ў сувязі з Міжнародным днём вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў і віншаванні з надыходзячым днём 75-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны.
На жаль, у такі складаны час мы не можам вас абняць і яшчэ раз выказаць вам словы ўдзячнасці. Мы вельмі клапоцімся аб вас, каб жах каронавірусу не прыйшоў у вашу хату. Але вы заўсёды павінны ведаць, што вашы подзвігі заўсёды ўсплываюць у нашых думках, калі мы думаем аб вас. Мы бясконца ўдзячны вам! Мы ганарымся вамі! Мы бяром з вашай моцы, мудрасці і жыццёвага вопыту прыклад! Дзякуй вам за ўсё!
Нацыянальны Карытас рэалізуе праект "Сувязь пакаленняў" пры падтрымцы фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” паводле праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” і Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне”.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.