Пасяджэнне Рады Карытас з У. Карагіным наконт праекта YES!
19 лютага адбылося пасяджэнне Рады Caritas Belarus на чале з яго дырэктарам кс. Віталiем Дабраловiчам са старшынёй СЮА “Рэспубліканская канфедырацыя прадпрымальнікаў” Уладзімірам Карагіным наконт рэалізацыі праекта «YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў найменш развітых рэгіёнах Беларусі».
Супрацоўнікі Карытас Беларусь прынялі ўдзел у пашыраным пасяджэнні Мінскага абласнога Савета па развіцці прадпрымальніцтва і галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама
У студзені 2020 года Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і СЮА "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні ў рамках рэалізацыі праекта "Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў найменш развітых рэгіёнах Беларусі" («YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў малых рэгіёнах Беларусі »).
Супрацоўнікі Карытас Беларусь прынялі ўдзел у рабочай сустрэчы ў Мілане
З 4-7 лiстапада ў Мiлане адбылася Autumn Academy 2019, арганiзаваная Карытас Еўропа, падчас якой супрацоўнiкi Карытас з розных краiн праходзiлi навучанне па трох напрамках. Прадстаўнiкi з Карытас Беларусь скончылi першы модуль курса Grassroots Participation learning path, падчас якога развівалі ідэю свайго загадзя падрыхтаванага праекта па развіццю парафіяльных Карытас у Беларусі.
Супрацоўнікі Карытас Беларусь прынялі ўдзел у Камунікатыўным форуме для супрацоўнікаў Карытас Еўропа, які прайшоў у Бруселі
28-29 кастрычнiка ў Бруселi прайшоў Камунiкатыўны форум для супрацоўнiкаў Карытас Еўропа. Сустрэча распачалася з наведвання Еўрапейскага парламента i сустрэчы з камандай, адказнай за камунiкацыі. Яны падрабязна расказалi аб структуры Еўрапарламента, яго функцыях, падрыхтоўцы да выбараў-2019, а таксама, якім чынам яны прыцягваюць да супрацоўніцтва валанцёраў і якую ролю яны займаюць у арганiзацыi.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.