17 кастрычніка - Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю галечы
Ліквідацыя галечы ва ўсіх яе формах і аспектах застаецца адной з самых сур'ёзных глабальных праблем.
Сёння, 17 кастрычніка, адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю галечы. Гэта дзень, калі свет можа актыўна прыцягнуць увагу да гэтай праблемы, да нягод людзей, якія жывуць у беднасці, калі яны самі могуць заявіць аб гэтым.
Карытас Беларусь у сваёй працы надае асаблівую ўвагу павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва. Арганізацыя рэалізуе праекты «Фінансавая пісьменнасць», а таксама «Сацыяльнае прадпрымальніцтва — шлях да фінансавай незалежнасці", галоўныя задачы якіх - працаўладкаванне, сацыялізацыя ў грамадстве, рэалізацыя здольнасцей, інтэграцыя і адаптацыя. Вядома, у дадзеных праектах людзі не атрымліваюць прамую дапамогу, але мы ім даем канкрэтныя інструменты, якімі яны могуць выкарыстоўваццаў сваім жыцці.
Дапамога бывае вельмі рознай. Патрабаваць яе, не прыклаўшы намаганняў, гэта няправільна. Ёсць выдатная прытча, калі мудрэц даў у рукі галоднаму вуду, а не рыбу. Напэўна, гэта самая патрэбная і верная дапамога. Менавіта такі цікавы праект і ажыццяўляў Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі - «Хатнія жывёлы». У рамках яго валанцёры бязвыплатна перадалі ва ўласнасць 10225 куранят-бройлераў, а таксама неабходную колькасць корму на першы час малазабяспечаным, пенсіянерам, шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем'ям, людзям, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы. Яны самі іх гадавалі, а ў выніку атрымалі некалькі кілаграмаў мяса, што хоть трохі палегчыла ім жыццё.
Наш пастаянны праект «Зімовая дапамога» — гэта закупка дроў, вугалю, прадуктаў харчавання людзям, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і апынуліся ў нястачы. І, вядома, пастаяннае аказанне ім гуманітарнай дапамогі.
Самае галоўнае ў нашай працы — дапамога не павінна прыніжаць чалавека. Яна павінна яго ўзвышаць, накіроўваць на змены ў лепшы бок і даваць надзею, што ўсё абавязкова атрымаецца.
Адбылася чарговая сустрэча гуртка "Серебряная нитка"
У межах праекта “Сувязь пакаленняў”, які Нацыянальны Карытас рэалізуе пры падтрымцы фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” паводле праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” і Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне”, адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў гуртка «Серебряная нитка».
Валанцёр праекта, кіраўнік студыі «Умелыя ручкі» Рудзінская Лілія ГУ "Дзіцячы цэнтр культуры "Расток " (г. Маладзечна) правяла майстар-клас па вырабу шкатулак.
Удзельнікі былі настолькі натхнёныя, што выказалі жаданне часцей сустракацца і вырабляць больш складаныя рэчы. Падчас працэсу актыўна абмяркоўваліся пытанні прафілактыкі здаровага ладу жыцця, магчымасці правядзення майстар-класаў, а таксама дзяліліся думкамі, як правесці наступную сустрэчу.
Карытас Беларусь таксама падрыхтаваў нямала прыемных сюрпрызаў. Валанцёры Young Caritas разам з дыяцэзіяльнымі і парафіяльнымі Карытас правялі дабрачынныя акцыі, прымеркаваныя да Дня маці па ўсёй Беларусі
Як добра, што ёсць такія святы, як Дзень маці, калі мы спыняемся і ўспамінаем аб самым дарагім, родным і важным чалавеку на гэтым свеце. У гэты дзень мы маем магчымасць асабістым чынам выказаць сваю любоў і клопат нашым матулям.
Карытас Беларусь таксама падрыхтаваў нямала прыемных сюрпрызаў. Валанцёры Young Caritas разам з дыяцэзіяльнымі і парафіяльнымі Карытас правялі дабрачынныя акцыі, прымеркаваныя да Дня маці па ўсёй Беларусі.
У нядзелю, 13 кастрычніка, у парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) дзеці разам з бацькамі сабраліся, каб маліцца за ўсіх матуль з нагоды надыходзячага свята. У святой Імшы прымалі ўдзел прадстаўнікі парафіяльнага Caritas, а напрыканцы ўрачыстасці кожная маці атрымала падарунак, падрыхтаваны Нацыянальным Caritas Беларусь.
Не меньш цудоўную акцыю правялі валанцёры Young Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Магілёве і Карытас Віцебск. Імі былі арганізаваныя дабрачынныя фотасесіі для шматдзетных матуль, пасля чаго фотаздымкі былі надрукаваны і ўрачыста падараваны валанцёрамі іх уладальнікам.
Карытас Беларусь жадае ўсім матулям любові, радасці, натхнення. Няхай родныя людзі саграваюць вас добрымі словамі, прыемна здзіўляюць і дораць надзею ў лепшае. Беражыце свае сем’і і адзін аднаго!
Вялікі дзякуй за такія душэўныя фотаздымкі нашым валанцёрам: Мар’ям Лавал, Міхаілу Маісееву, Даніілу Дзмітровічу, Дзмітрыю Дулебаву, Вікторыі Казей, а таксама ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы і правядзенні акцый!
Нацыянальны Карытас правёў прэзентацыю дапаможніка па развіцці парафіяльных структур Карытас «Любі свайго бліжняга».
На працягу двадцаці пяці гадоў Карытас у Беларусі выкарыстоўвае розныя формы працы ў пошуку найбольш эффектыўнай дапамогі людзям у патрэбе. І надышоў той час, калі паўстала пытанне, хто з’яўляецца яго сталым і сапраўдным партнёрам у справе дабрачыннасці? Адказ адназначны – парафіяльныя супольнасці. І вось апошнія дзесяць гадоў Карытас у Беларусі ўсё больш звяртае ўвагу на вядзенне сваёй дзейнасці ў партнёрстве с парафіямі. Але як заахвоціць людзей дапамагаць бліжняму? Што для гэтага патрэбна?
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.