На працягу двадцаці пяці гадоў Карытас у Беларусі выкарыстоўвае розныя формы працы ў пошуку найбольш эффектыўнай дапамогі людзям у патрэбе. І надышоў той час, калі паўстала пытанне, хто з’яўляецца яго сталым і сапраўдным партнёрам у справе дабрачыннасці? Адказ адназначны – парафіяльныя супольнасці. І вось апошнія дзесяць гадоў Карытас у Беларусі ўсё больш звяртае ўвагу на вядзенне сваёй дзейнасці ў партнёрстве с парафіямі. Але як заахвоціць людзей дапамагаць бліжняму? Што для гэтага патрэбна?

Адказ на гэтыя пытанні можна знайсці ў дапаможніку “Любі свайго бліжняга”, які толькі што выдадзены Нацыянальным Карытас у садружнасці з выдавецтвам “ProChristo” і з фінансавай падтрымкай CRS (Каталіцкай службы апекі).

Падчас прэзентацыі новага выдання дырэктар Нацыянальнага Карытас кс. Віталій Дабраловіч адзначыў:

— Разпачаўся пошук новых форм развіцця парафіяльных Карытас. На нацыянальным узроўні выпрацоўвацюцца ўласныя інструменты ў такой нялёгкай, але вельмі важнай працы. Дапамогай сталі для нас асягненні другіх Карытас, у большасці балканскіх краін.

   Пры ўдзеле на розных канферэнцыях і парушаючы важнае для нас пытанне з рознымі краінамі, даведаліся, што аб гэтым разважаюць многія Карытас еўрапейскага рэгіёну, а хтосці нават мае пэўныя асягненні.

   Так нашыя суседзі з Карытас Украіна Грэка-Каталіцкай Царквы распрацавалі праект парафіяльнага служэння свецкіх людзей і дазволілі нам у сумесным партнёрстве развіваць яго на тэрыторыі Беларусі. Дзякуючы прыналежнасці да сеткі Карытас атрымалі гатовы інструмент з Карытас балканскіх краін – “Дапаможнік па развіцці парафіяльных структур дабрачыннага таварыства Карытас”.

 

   Першы крок — гэта правядзенне даследавання, што мы маем на шляху дабрачыннасці і служэння свецкіх людзей у парафіях на сённяшні момант. Дзякуючы атрыманай інфармацыі ўдалося стварыць інтерактыўную мапу (http://caritas.by/be/aboutus/map), дзе кожны жадаючы можа знайсці найбліжэйшы да сябе парафіяльны Карытас.

  Другі крок — гэта ўмацаванне дзейнічаючых пунктаў Карытас на ўзроўні прафесійнага выканання працы ў рэалізацыі дабрачыннасці. Прыгатаванне лідараў на ўзроўні кожнай дыяцэзіі, якія сталі б сталымі мадэратарамі пры суправаджэнні парафіяльных Карытас. Правядзенне адукацыйных семінараў, сталай працоўнай группы гэтых лідараў пры Нацыянальным Карытас, арганізацыя спатканняў дзеля дзялення вопытам паміж сабой, выязды на міжнародныя канферэнцыі і трэнінгі, пошук мясцовых партнёраў дзеля раэлізацыі праектаў.

  Трэці крок — пакліканне новых дабрачынных супольнасцяў пры парафіях. Пасля праведзенага даследавання выбралі 10 парафій на перш год працы, дзе арганізоўваліся спатканні, на якіх спрабавалі выявіць існуючыя праблемы і знайсці магчымасці да іх рэалізацыі.

  Чацвёрты крок — тлумачэнне і падрыхтоўка дапаможнікаў працы такіх парафіяльных ініцыятыў для лідараў.

   У прэзентацыі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дырэктары дыяцэзіяльных Карытас, дырэктар выдавецтва “ProChristo” Аліна Новікава  разам з Юліяй Шэдзько, якая рабіла пераклад дапаможніка з англійскай мовы, пробашчы парафій, дзе ўжо распачалі сваю дзейнасць парафіяльныя Карытас, а таксама калегі з Карытас Украіна – cвятар Андрэй Нагірняк, намеснік кіраўніка аддзела сацыяльнага служэння Патрыяршай курыі УГКЦ, віцэ-прэзідэнт Карытас Украіна, і Рыгор Селяшчук, дырэктар па развіцці гуманітарных праграм Карытас Украіна, якія падзяліліся вопытам у развіцці парафіяльных  Карытас у іх краіне.

   Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваім выступленні  падзякаваў  за ініцыятыву выдання дапаможніка дырэктару Нацыянальнага Карытас Віталію Дабраловічу і дырэктару выдавецтва “ProChristo” Аліне Новікавай і адзначыў:

 -- Калі 25--30 гадоў таму касцёл пачаў адраджацца, гэта адбывалася не толькі ў напрамку абвяшчання Божага Слова, не толькі у напрамку салебрацыі сакрамэнту, але таксама і ў напрамку служэння бліжняму. Но на пачатку Карытас прадстаўлялі, мабыць, крыху інакш. Добра памятаю, калі быў у Маскве ў 1991-м годзе,там ужо дзейнічалі групы, якія раздавалі гуманітарную дапамогу, і аднойчы, знаходзячыся ў касцёле св. Людовіка, прыехала тэлебачанне і хтосьці запытаўся: ”Вы ведаеце, што такое Карытас?” “Так, тую пасылку, якую мы атрымалі ад яго, мы ўжо з’елі”. Кожны глядзеў на Карытас як на “дойную карову”. Нехта прывёз, нехта раздаў… Але гэта не дойная карова. Каб яна давала малако, яе таксама трэба карміць, бо ні каровы не будзе, ні малака.

Карытас -- гэта традыцыйна тры ўзроўні. Нацыянальны, дыяцэзіяльны і парафіяльны. І тое, што ўжо было падкрэслена і дырэктарам Нацыянальнага Карытас, і нашымі ўкраінскімі сябрамі, фактычная рэалізацыя Карытас здзяйсняецца ў парафіях. Бо менавіта там сустракаемся  з людзьмі, там найбольш бачна, каму і якая патрэбна дапамога. Развіццё парафіяльных Карытас з’яўляецца прыярытэтам, і мы аб гэтым даволі часта нагадваем. Мы маем больш за 170 парафій, хоць і цяжка, але трэба крочыць у гэтым напрамку, бо інакш мы не дойдзем да людзей. А каб рабіць гэта правільна, трэба вучыцца. Таму гэты дапаможнік будзе вельмі патрэбны, каб ведаць, з чаго пачынаць. Не трэба прыдумваць ровар, калі ён ужо даўно вынайдзены. Многія краіны, якія ўжо прайшлі гэты шлях развіцця, могуць падзяліцца сваім досведам, кожны касцёл і царква ў розных краінах, з аднаго боку, аднолькавыя, з другога -- розныя. Аднак праблема стварэння парафіяльнага Карытас вельмі актуальная ў нас у Беларусі.

Таксама варта адзначыць, што развіццё парафіяльных Карытас моцна звязана з дабраахвотнікамі, з валанцёрствам. Аб гэтым мы ўсё часцей нагадваем. Што мог бы зрабіць Касцёл без іх?! Больш таго, у Познані (Польшчы) адбылося чарговае спатканне Рады Канферэнцыі біскупаў Еўропы, і ў гэтым годзе яно было прысвечана валанцёрству і салідарнасці. Нават была выказана агульная думка, што добра развітае валанцёрства – гэта  знак добраразвітога грамадства.

Яшчэ раз дзякую за гэтую працу і спадзяюся, што кніга “Любі свайго бліжняга” сапраўды дапаможа і ў будаванні парафіяльных Карытас, і ў вызначэнні напрамку іх працы, і ў падрыхтоўцы спецыялістаў і дабраахвотнікаў, якія будуць дапамагаць нам у рэалізацыі служэння ў нашай краіне.

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы