«Дабро не ляжыць на дарозе, яго выпадкова не падбярэшь. Дабру чалавек у чалавека вучыцца» (Чынгіз Айтматаў). У 21 стагоддзі, стагоддзі перанасычэння інфармацыяй, калі са дня ў дзень чалавек знаходзіцца ў патоку руцінных спраў і штодзённай мітусні, часам мы не заўважаем тых хвілін радасці, дабрыні і клопату, у якіх мае патрэбу кожны чалавек. Сям'я, блізкія, сябры... Мы заўсёды гатовы прыйсці ім на дапамогу, падставіць плячо, аказаць падтрымку, а часам і проста патрымаць за руку, каб чалавек адчуў цяпло і давер, адчуў сябе патрэбным, адчуў сілу веры ў сябе, у сяброўства, у каханне.

Але, на жаль, існуюць людзі, якія ў пэўны момант апынуліся ў цяжкай сітуацыі. Некаторыя з іх маюць патрэбу ў дадатковай дапамозе, напрыклад, у фінансавай, маральнай... Арганізацыі Карытас і іх валанцёры заўсёды імкнуліся прыйсці на дапамогу такім людзям. Бо кожны раз, падарыўшы клопат і магчымасць вырашэння праблемы іншых людзей, чалавек становіцца мацнейшым і больш добрым. Дабрыня акрыляе, дабрыня робіць з нас людзей яшчэ лепшымі, чым мы былі ў момант да яе здзяйснення. Яна ачышчае нашы душы і напаўняе сэрца яшчэ большай любоўю.

Снежань 2019 года... Бяда прыйшла ў наш свет. Спачатку мы назіралі, як COVID-19 уварваўся ў жыццё людзей у Кітаі... Першыя дзясяткі выпадкаў, тысячы, сотні тысяч... Медыкі працуюць, не пакладаючы рук. Малітва - тое, што дапамагала верыць, што ўсё пройдзе, што ўсё наладзіцца. Але вірус было ўжо немагчыма спыніць. І вось яшчэ месяц таму ў нашай краіне мы сачылі, як расла колькасць хворых гэтым страшэнным вірусам. 1 чалавек, 6 чалавек, 9... Праз пару тыдняў лік хворых перавысіў ужо 6 тысяч... Кожны з нас спрабуе выконваць рэкамендацыі лекараў, максімальна адмовіцца ад месцаў збору людзей, выконваць дадатковыя меры засцярогі, каб вірус не крануў іх і іх блізкіх. Малітвы усіх веравызнанняў загучалі яшчэ мацней. І напоўнілі нашы сэрцы і душы. Мы молімся і верым, што зможам спыніць гэты вірус... І кожны дзень дзякуем лекараў і іншых спецыялістаў, якія апынуліся на першай лініі барацьбы з COVID-19.

Арганізацыя Карытас Беларусь і яе валанцёры не застаюцца ў баку ні на хвіліну...

Карытас Віцебск у дадзены момант дапамагае людзям, якія жывуць у нястачы наборамі прадуктаў харчавання. Некаторыя прыходзяць у офіс, каб атрымаць дапамогу, а тыя, хто не можа дабрацца самастойна, атрымлівае гэтыя наборы прама дома.

https://www.facebook.com/caritas.vitebsk/

Карытас Гродна аказвае дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы. Сёння працягваюць працу праекты "Кухня для бедных", "Мабільная дапамога", выдача гуманітарнай дапамогі праз сацыяльны пункт, аказваюць дапамогу пенсіянерам. Ідзе пошук кантактаў з атэлье і швейнымі майстэрнямі для пашыву ахоўных масак. Часткова наладжаны пашыў для забеспячэння маскамі супрацоўнікаў, валанцёраў.

https://www.facebook.com/caritas.grodno

У Карытас Пінск у дадзены момант пачалася падрыхтоўка праекта "Падтрымка ў крызіснай сітуацыі" - гэта дапамога ў выглядзе прадуктовых набораў, сродкаў асабістай гігіены, вітаміны, медыкаменты. Таксама за сабраныя ахвяраванні супрацоўнікі і валанцёры Карытас пачалі шыць шматразовыя маскі.

https://www.facebook.com/Caritas-Pinsk-100880988256819/

У Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі закупілі тканіну, гумкі, швейныя прыналежнасці. Валанцёры далучыліся да гэтай справы і прыступілі да пашыву масак. Маскі пастаўляюцца ў бальніцы, а таксама раздаюцца і іх супрацоўнікам, валанцёрам, падапечным. Працягвае працу і дабрачынны праект «Табіта», у рамках якога валанцёры шэфствуюць над пажылымі людзьмі і людзьмі з інваліднасцю. Памочнікі закупляюць прадукты для сваіх падапечных, гатуюць ежу, дапамагаюць з мыццём пасуды і уборкай. Дзеці, якія лечацца ад анкалогіі і пражываюць у Дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры ў в. Ляскоўка таксама атрымліваюць дадатковую дапамогу і клопат. Зараз аб'яўлены ўнутраны каранцін. У бальніцу дзетак адвозіць і прывозіць назад у цэнтр машына. Дзеці і іх суправаджаючыя дарослыя забяспечаны як антысептыкамі, так і маскамі.

Таксама Карытас Мінск больш за тры гады дапамагае Дому начнога знаходжання для асоб без пэўнага месца жыхарства на Ваўпшасава ў Мінску: забяспечвае пастаяльцаў гарачым харчаваннем, адзеннем і абуткам.

У сувязі з пандэміяй COVID-19 пастаяльцаў, хоць і прыйшла вясна, становіцца ўсё больш. Людзі знаходзяцца ў Доме круглыя суткі. На жаль, сродкаў, запланаваных на гэты перыяд, не хапае: паўстала неабходнасць у рэчах, якія чысцяць і дэзынфікуюць, ахоўных масках. Дапамагчы пректу можна тут:

https://molamola.by/campaigns/2829

https://www.facebook.com/caritas.minsk

Карытас Беларусь працягвае рэалізацыю і іншых праектаў. Але цяпер, вядома, усе сілы накіраваны на дапамогу ў барацьбе з вірусам.

https://www.facebook.com/caritas.by/

Таксама Каталіцкая царква адкрыла дабрачынны рахунак і пачала збор ахвяраванняў на набыццё абсталявання і медыцынскіх прыбораў, неабходных установам аховы здароўя.

Дапамагчы можа кожны, хто хоча далучыцца да акцыі: святар, рэлігійны чалавек, свецкі чалавек. Толькі за 5 дзён са старту збору сродкаў было сабрана звыш 10000 беларускіх рублёў. Мы ўдзячны кожнаму, хто ахвяраваў дзеля выратавання людзей ад гэтага страшнага віруса. А таксама ўсім валанцёрам арганізацыі. І хочам выказаць вялікую ўдзячнасць і нізкі паклон медыцынскім працоўнікам Беларусі і ўсяго свету - дзякуй!

Збор працягваецца!

Рэквізіты для ахвяраванняў COVID-19:

р/р BY03PJCB31350544160030000933 у АТТ "Прыорбанк"
Код банка PJCBBY2X УНП 101124634
Адрас банка: г. Мінск, вул. В. Харужай, 31-А.

Ахвяраванне можна здзейсніць праз "Разлік" (АРІП) (нумар паслугі 4716081):

/ Дабрачыннасць / грамадскія аб'яднанні / Рэлігійныя аб'яднанні / Карытас Беларусь - Ахвяраванне COVID-19.


Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: Ганна Якімовіч +375447361722

Для сувязі з Карытас па ўсёй Беларусі вы можаце звярнуцца па наступных кантактах:

  • +375 (44) 7361722 - Нацыянальны Карытас.
  • +375 (29) 8639993 - Карытас Віцебск.
  • +375 (15) 2753412, +375 (15) 2753411 - Карытас Гродна.
  • +375 (29) 7728121 - Карытас Пінск.
  • +375 (29) 2615206, +375 (44) 7082840 - Карытас Мінск

#Caritas #CaritasBelarus #CaritasMinsk #CaritasVitebsk #CaritasGrodno #CaritasPinsk #CaritasvsCovid

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы