Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

ЗАПРАШАЕМ НА ПРАЦУ КААРДЫНАТАРА ПРАЕКТА

Дабрачынная арганізацыя ??????? ??????? запрашае на працу каардынатара праекта для рэалізацыі праекта "YES! Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі".

Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас Беларусь сумесна з партнёрамі з Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у 2020 годзе распачало рэалізацыю міжнароднага гуманітарнага дабрачыннага праекта YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» ў мэтах павышэнне ўзроўню жыцця патрабуючых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў. Тэрміны рэалізацыі праекта - 36 месяцаў (01.01.2020 – 31.12.2022). Больш падрабязна аб праекце: http://caritas.by/be/120-ru/projects/yes/914-o-proekte-yes 

Падрабязней...

ЗВАРОТ Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на III Нядзелю Вялікага посту 2021 г. (Нядзеля «Карытас»)

“Беднасць створана людзьмі, а не Богам, бо яны не ўмеюць дзяліцца”. (Святая Маці Тэрэза з Калькуты)

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!

Божае Слова на трэцюю Нядзелю Вялікага посту скіроўвае нашую ўвагу між іншым на Божы Закон, добра вядомы нам як дзесяць Божых Запаведзяў.

Падрабязней...

Заканчэнне ТАТ для першай групы трэнераў Праекта YES!

Засваенне модуля "Асновы фінансавай граматнасці з выкарыстаннем фінансавых інструментаў у прадпрымальніцтве" будучымі трэнерам першай групы Праекта YES! разам з Ігарам Мікульчыкам, Старшынёй праўлення Рэспубліканскага мікрафінансавага Цэнтра майстар-трэнерам па фінансавай адукацыі.

Падрабязней...

Вынікова-атэстацыйны семінар па курсе "Асновы прафарыентацыйнай работы з моладдзю"

Залікам скончыўся курс "Асновы прафарыентацыйнай работы з моладдзю: інструменты праграм па прафарыентацыі і працаўладкаванні", якія прынялі ў будучых трэнераў першай групы Праекта YES! Ніна Захожая і Наталля Карпушава, кіраўнікі ўпраўлення выхаваўчай і сацыяльнай работы, дацэнты кафедры філасофіі і праблем адукацыі МГІРА, навуковыя кансультанты рэспубліканскіх інавацыйных праектаў, эксперты Праекта YES!.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы