Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Сястра Дар'я Галубкова ўвайшла ў склад Пула тэолагаў Карытас Еўропа

Для спрыяння актыўнаму ўдзелу арганізацый-членаў Карытас у сумеснай працы з Caritas Europa з 13-15 красавіка 2021 года ў фармаце анлайн прайшоў Кансультатыўны Форум Карытас Еўропа. На ім былі прадстаўлены новыя працоўныя групы, у ліку якіх Пул тэолагаў.

Падрабязней...

Працяг трэнінгаў для трэнераў другой групы (ТАТ-2) у рамках рэалізацыі Праекта YES!

Першы дзень наступнай сесіі трэнінгаў для трэнераў другой групы (ТАТ-2) у рамках рэалізацыі Праекта YES!* прайшоў таксама 9 красавіка 2021 г. Стварэннем дрэва праблем і аналізам стэйкхолдэраў у рамках праекта займаліся Будучыя трэнеры разам з Максімам Падбярозкіным, выканаўчым дырэктарам сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі.

Падрабязней...

"Нябачны свет" і семінар з Максімам Падбярозкіным для групы ТАТ-1

9 красавіка 2021 г. у Цэнтры крэатыўных рашэнняў "Нябачны свет” прайшоў першы семінар-практыкум на тэму: "Асаблівасці прафарыентацыйнай працы з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі” для будучых трэнераў праекта YES!* пад кіраўніцтвам Святланы Сянько, старшыні Праўлення Мінскай абласной арганізацыі ГА "БелТІЗ”.

Падрабязней...

Пяць моваў любові ў выхаванні без гвалту

У парафіі Святога Валянціна ў Смалявічах прайшлі чарговыя заняткі ў рамках праекта "Выхаванне без гвалту"* . Эксперт абмеркавала з бацькамі асэртыўныя і пасіўныя паводзіны, а таксама, як яны праяўляюцца ва ўзаемаадносінах паміж мужам і жонкай, і з дзецьмі.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы