Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Зварот ксяндза Віталія Дабраловіча з нагоды заканчэння яго служэння ў Карытас

У жыцці чалавека адбываецца шмат падзей, шэраг этапаў сталення. Але самая галоўнае якасць, якая набываецца сталай асобай – гэта ўменне ўбачыць свае памылкі, прызнаць іх і выправіць, рухаючыся наперад.

Пытанні, якія я задаю сабе сёння: «Што я зведаў цягам 15 гадоў свайго служэння ў Карытас? Якія сапраўдныя дасягненні маю за гэтыя гады?»

Падрабязней...

Навучанне камп'ютарнай граматнасці сталых людзей прайшло ў Мінску

Навучанне камп'ютарнай граматнасці сталых людзей прайшло ў Мінску
22 кастрычніка 2021 года для сталых парафіян касцёла Св. Сымона і Св. Алены ў Мінску супрацоўнікамі Нацыянальнага Карытас было праведзена інфармаванне аб неабходнасці бяспечнага захоўвання падчас чацвёртай хвалі Covid-19.

Падрабязней...

У Дубіцы прайшоў трэнінг "Асновы прадпрымальніцтва і самазанятасці".

16-17 кастрычніка 2021 года ў вёсцы Дубіца Капацэвіцкага сельсавета Салігорскага раёна ў межах праекта YES!, які рэалізуецца Дабрачынным каталіцкім таварыствам Карытас, прайшоў трэнінг "Асновы прадпрымальніцтва і самазанятасці".
Удзельнікі трэнінгу, пераважна мясцовыя жыхары ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, даведаліся, як у рамках хрысціянскіх прынцыпаў можна адкрыць сваю справу і забяспечыць заробкам сябе і сваіх землякоў. Галоўнай ідэяй такіх мерапрыемстваў з'яўляецца жаданне не проста дапамагаць тым, хто жыве ў нястачы, а навучыць іх самастойна клапаціцца пра сябе і навакольных.
Варта адзначыць, што трэнінг прайшоў пры ўдзеле Дубіцкай царквы хрысціян евангельскай веры "Благадаць" і асоб, якія апякуюцца ёю, тымі, якія праходзяць рэабілітацыю ад алкагольнай залежнасці. Гэта з'яўляецца яркім прыкладам міжканфесійнага супрацоўніцтва, накіраванага на падтрымку патрабуючычых і на развіццё свайго раёна.
Падчас практычных заняткаў удзельнікі семінара зрабілі эксперыментальную пасадку дэкаратыўных раслін, сродкі ад продажу якіх плануецца накіраваць на добраўпарадкаванне вёскі.
Арганізатары разглядаюць магчымасць працягнуць правядзенне падобных трэнінгаў для зацікаўленай моладзі.

Людзі сталага ўзросту з Баранавіч сталі ўдзельнікамі трэнінгу па камп'ютарнай граматнасці

13 кастрычніка 2021 года супрацоўнікі Нацыянальнага Карытас накіраваліся ў парафію Божай Міласэрнасці і Маці Божай Фацімскай для інфармавання людзей сталага ўзросту аб неабходнасці бяспечнага захоўвання падчас новай хвалі Covid-19, раздачы сродкаў індывідуальнай абароны, а таксама правядзення трэнінгу на тэму "Навучанне камп'ютарнай граматнасці".

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы