16-17 кастрычніка 2021 года ў вёсцы Дубіца Капацэвіцкага сельсавета Салігорскага раёна ў межах праекта YES!, які рэалізуецца Дабрачынным каталіцкім таварыствам Карытас, прайшоў трэнінг "Асновы прадпрымальніцтва і самазанятасці".
Удзельнікі трэнінгу, пераважна мясцовыя жыхары ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, даведаліся, як у рамках хрысціянскіх прынцыпаў можна адкрыць сваю справу і забяспечыць заробкам сябе і сваіх землякоў. Галоўнай ідэяй такіх мерапрыемстваў з'яўляецца жаданне не проста дапамагаць тым, хто жыве ў нястачы, а навучыць іх самастойна клапаціцца пра сябе і навакольных.
Варта адзначыць, што трэнінг прайшоў пры ўдзеле Дубіцкай царквы хрысціян евангельскай веры "Благадаць" і асоб, якія апякуюцца ёю, тымі, якія праходзяць рэабілітацыю ад алкагольнай залежнасці. Гэта з'яўляецца яркім прыкладам міжканфесійнага супрацоўніцтва, накіраванага на падтрымку патрабуючычых і на развіццё свайго раёна.
Падчас практычных заняткаў удзельнікі семінара зрабілі эксперыментальную пасадку дэкаратыўных раслін, сродкі ад продажу якіх плануецца накіраваць на добраўпарадкаванне вёскі.
Арганізатары разглядаюць магчымасць працягнуць правядзенне падобных трэнінгаў для зацікаўленай моладзі.