9 красавіка 2021 г. у Цэнтры крэатыўных рашэнняў "Нябачны свет” прайшоў першы семінар-практыкум на тэму: "Асаблівасці прафарыентацыйнай працы з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі” для будучых трэнераў праекта YES!* пад кіраўніцтвам Святланы Сянько, старшыні Праўлення Мінскай абласной арганізацыі ГА "БелТІЗ”.
Разам з Максімам Падбярозкіным, выканаўчым дырэктарам сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі, будучыя трэнеры абмяркоўвалі патрэбы мэтавых груп праекта ў Мінскай і Віцебскай вобласці.
Трэнінгі па навучанні трэнераў першай групы (ТАТ-1) завяршыліся абменам вопытам у рамках рэалізацыі праекта YES!, рэфлексіяй, падвядзеннем вынікаў і запаўненнем анкет зваротнай сувязі.
* Міжнародны гуманітарны дабрачынны праект YES! (Youth Empowerment and Strengthening) - «Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-ўразлівай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» рэалізуецца Нацыянальным Карытас па ўсёй рэспубліцы пры падтрымцы Revovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) у мэтах павышэння ўзроўню жыцця неабароненых маладых людзей Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў.