Адукацыйныя мерапрымствы для будучых трэнераў (Частка 6)
Распрацоўка дарожнай карты па праекце ў Крупскім РВК
24 лютага 2021 г. у Крупках адбылася сустрэча Аляксандра Булаха, рэгіянальнага кансультанта праекта YES! у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з намеснікам старшыні райвыканкама па эканоміцы і начальнікам аддзела эканомікі райвыканкама для азнаямлення з сітуацыяй у рэгіёне, вызначэння напрамкаў развіцця, распрацоўкі дарожнай карты па рэалізацыі праекта ў дачыненні да змены сітуацыі ў сферы занятасці маладых людзей.
"Рэальная бяспека дзяцей ў віртуальнай прасторы" у Дзяржынску
16
лютага 2021 г. на базе Дзяржынскага тэрытарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў трэнінг на тэму: "Рэальная бяспека дзяцей ў віртуальнай прасторы".
Трэнінг для дзяцей "Разам зробім Інтэрнэт лепшым"
5 лютага Маргарыта Прахіна, эксперт грамадскага аб'яднання "Дзеці - не для гвалту", у рамках праекта "Рэальная бяспека ў віртуальным свеце" правяла з дзецьмі 8-9 год інтэрактыўны занятак на тэму: "Разам зробім Інтэрнэт лепшым". Гэта мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня бяспечнага Інтэрнэту, які адзначаецца 9 лютага ў многіх краінах свету.
Спадзяемся, што ўсе дзеці, якія прысутнічалі на занятку, будуць чэрпаць у Інтэрнэце толькі канструктыўную і пазітыўную інфармацыю.
Падкатэгорыі
Праекты
Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.






