24 лютага 2021 г. у Крупках адбылася сустрэча Аляксандра Булаха, рэгіянальнага кансультанта праекта YES! у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з намеснікам старшыні райвыканкама па эканоміцы і начальнікам аддзела эканомікі райвыканкама для азнаямлення з сітуацыяй у рэгіёне, вызначэння напрамкаў развіцця, распрацоўкі дарожнай карты па рэалізацыі праекта ў дачыненні да змены сітуацыі ў сферы занятасці маладых людзей.
Затым прайшла сустрэча з прадстаўнікамі моладзевай бізнес-супольнасці, сферы паслуг і агратурызм у з мэтай азнаямлення з ходам развіцця малога і сярэдняга бізнеса ў рэгіёне. У ходзе сустрэчы быў вызначаны накірунак рэалізацыі праекта YES! для прадстаўнікоў мэтавай групы - маладых прадпрымальнікаў.