Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Трэнінгі для трэнераў у Праекце YES!

5-8 лютага 2021 года трэнеры, выкладчыкі, эксперты, рэгіянальныя кансультанты, прадстаўнікі ААТ "Белаграпрамбанк", партнёры і супрацоўнікі дабрачыннага гуманітарнага праекта 19WR23713 "Скарачэнне беднасці праз працаўладкаванне сацыяльна-неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі" (YES! - Youth Empowerment and Strengthening) прымуць удзел у навучальных мерапрыемствах для трэнераў.

Падрабязней...

"Выхаванне без гвалту" у Смалявічах

У рамках праекта «Выхаванне без гвалту» 31 студзеня 2021 года прайшла сустрэча з вернікамі парафіі Святога Валянціна ў Смалявічах. Пасля ўдзелу ў св. Імшы эксперты праекта распавялі прысутным аб яго мэтах і задачах, а таксама аб запланаваных мерапрыемствах і запрасілі ўсіх жадаючых прыняць у іх удзел.

Уводны трэнінг па ахове (Safeguarding orientation training)

28 студзеня 2021 г. у офісе Нацыянальнага Карытас прайшоў Уводны трэнінг па ахове (Safeguarding orientation training), ініцыяваны Catholic Relief Services (CRS).
Супрацоўнікі РМ "ДКТ Карытас" падчас трэнінгу разгледзелі асноўную тэрміналогію аховы дзяцей і неабароненых дарослых, засвоілі розніцу паміж паняццямі Safegurding і Protection. Тэарэтычная частка трэнінгу была прысвечана таксама асэнсаванню прымальных і непрымальных форм паводзін супрацоўнікаў, афеляваных асобаў арганізацыі ў адносінах да бенефіцыяраў, згодна з Палітыкай аховы, прынятай Caritas Internationalis.
Практычная частка трэнінгу складалася з вырашэння спрэчных сітуацый, звязаных з рознымі формамі злоўжывання. У ходзе аналізу кейсаў прысутныя разгледзелі спосабы рэагавання ў неадназначных сітуацыях, а таксама вызначылі, што дапушчальна і недапушчальна ў паводзінах супрацоўнікаў паміж сабой і ў адносінах да бенефіцыяраў.
Наступным крокам стане распрацоўка на ўзроўні Нацыянальнага Карытас паўнавартаснага механізму зваротнай сувязі. Спадзяемся, што гэта дасць магчымасць палепшыць камунікацыю паміж прадстаўнікамі Карытас і прадстаўнікамі мэтавых груп, атрымаць дадатковую інфармацыю аб рэалізацыі праектаў, а таксама павісіць якасць і эфектыўнасць дзейнасці арганізацыі.

"Нічога складанага: бяры і рабі!"

Інтэрв'ю з Ігарам Уладзіміравічам Чарняковым, сустаршынёй Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, заснавальнікам і кіраўніком Гродзенскай абласной асацыяцыі прадпрымальніцтва, заснавальнікам і дырэктарам Цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА «СЕЛБИсервис», членам ініцыятыўнай групы па стварэнні Стратэгіі Устойлівага развіцця Шчучынскага раёна, членам Экспертнага Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Гродзенскім аблвыканкаме, намеснікам Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Шчучынскім райвыканкаме

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы