Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Рэалізацыя Праекта YES! у Гомелі

Навучальныя мерапрыемствы ў рамках партнёрскай сустрэчы з рэгіянальным Упраўленнем па Гомельскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк " распачаліся 26 лістапада 2020 года ў Гомелі. Інтэрв'ю і кансультацыі з патэнцыяльнымі трэнерамі праекта "Гомельская вобласць" праводзіла нацыянальны каардынатар Праекта YES!.

Падрабязней...

Дысбаланс улады ляжыць у аснове праблем аховы

26 лістапада 2020г. Catholic Relief Services (CRS) быў арганізаваны ўводны анлайн-трэнінг па ахове (Safeguarding orientation training) для супрацоўнікаў Caritas Belarus на платформе Teams.
У навучанні прынялі ўдзел прадстаўнікі Карытас Лінц (Аўстрыя), Нацыянальнага Карытас, Карытас Віцебск, Карытас-Міласэрнасць Гомель і Карытас Пінск.
Анастасія Літвінава, супрацоўнік CRS, арганізатар трэнінгу, пазнаёміла ўдзельнікаў з ключавой тэрміналогіяй аховы, патлумачыла розніцу паміж паняццямі Safegurding і Protektion.
У ходзе тэарэтычнай часткі трэнінгу было разгледжана прымальныя і непрымальныя паводзіны супрацоўнікаў і афеляваных асоб у арганізацыі і ў адносінах да бенефіцыяраў, былі растлумачаны абавязкі персаналу.
Практычная частка трэнінгу складалася з вырашэння спрэчных сітуацый, звязаных са злоўжываннем, эксплуатацыяй, дамаганнем. У ходзе разгляду кейсаў прысутныя разгледзелі паўнавартасны механізм зваротнай сувязі, спосабы рэагавання ў неадназначных сітуацыях, а таксама вызначылі, што дапушчальна і недапушчальна ў паводзінах супрацоўнікаў арганізацый паміж сабой і ў адносінах да бенефіцыяраў.
Перад і пасля правядзення трэнінгу ўдзельнікі запоўнілі анкету, якая дазволіць ацаніць прадуктыўнасць праведзенага мерапрыемства.
Спадзяемся, што атрыманыя падчас трэнінгу веды, стануць карыснымі і дазволяць больш свядома падысці да праблем абароны.
Памятаем, што ў нас ёсць шанец спыніць беззаконне. Гэта працэс абароны дзяцей, неабароненых асоб, супрацоўнікаў і нашай арганізацыі ў цэлым.

«Рабі тое, што трэба, будзе тое, што будзе»

Інтэрв'ю з Ігарам Яўгеньевічам Мікульчыкам, Старшынёй праўлення спажывецкага кааператыва "Рэспубліканскі мікрафінансавы цэнтр" * (СК «РМЦ»), бізнес-трэнерам для пачынаючых прадпрымальнікаў, майстар трэнерам па курсах фінансавай граматнасці, заснавальнікам і старшынёй нефармальнага Клуба трэнераў па фінансавай адукацыі пры СК «РМЦ», а таксама бізнес-трэнерам, кансультантам, экспертам Праекта YES!

Падрабязней...

Онлайн-падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным Карытас і МГІРА

18 лістапада 2020 г. адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным Карытас і Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі (МГІРА) у рэжыме онлайн.
Таццяна Іванаўна Мароз, рэктар МГІРА, выказала ўдзячнасць за тое, што папярэднія дамоўленасці могуць быць зафіксаваныя ў выглядзе пагаднення аб супрацоўніцтве, і запэўніла, што ўзначаленая ёю вышэйшая навучальная ўстанова актыўна супрацоўнічае з дзяржаўнымі і недзяржаўнымі структурамі, «паколькі ў справе дапамогі розным слаям насельніцтва, у тым ліку неабароненым, вельмі важна, каб такое цеснае партнёрскае ўзаемадзеянне дапамагала вырашаць праблемы і выходзіць на больш высокі ўзровень якасці жыцця тых людзей, якім неабходна дапамога ў працаўладкаванні, навучанні". Яна таксама выказала гатоўнасць аказаць з боку інстытута метадычную дапамогу ў рэалізацыі праекта і надзею на плённае супрацоўніцтва.
"Няхай усё, што мы робім у рамках праекта, пойдзе на карысць тым людзям, для якіх гэта арганізавана, – адзначыў дырэктар Нацыянальнага Карытас ксёндз Віталій Дабраловіч, – самае асноўнае – скараціць колькасць тых, хто мае патрэбу ў ежы і вопратцы, сумесна дапамагчы маладым людзям самастойна забяспечваць сябе, мець годную будучыню. Важна ў гэтым праекце – навучыць, дапамагчы камусьці працаўладкавацца, а камусьці знайсці магчымасць самазанятасці».
Наталля Васільеўна Глухоўчэнка, нацыянальны каардынатар праекта YES!, звяртаючыся да кіраўніка МГІРА, выказала надзею на тое, што пры падтрымцы Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі будуць падрыхтаваны праграма і метадычныя матэрыялы для павышэння кваліфікацыі 50+ трэнераў для наступнай прафарыентацыі моладзі. У метадычны комплекс будзе ўключаны атлас новых актуальных прафесій у адпаведнасці з мэтамі ўстойлівага развіцця. Слухачы гэтай праграмы атрымаюць пасведчанні дзяржаўнага ўзору аб павышэнні кваліфікацыі. Яна таксама падкрэсліла, што Праект YES! стане пляцоўкай для навуковых дыскусій па новых напрамках у вобласці кластарнай мадэлі прафарыентацыйнай работы. Вучэбна-метадычныя матэрыялы, якія распрацоўваюцца начальнікам упраўлення выхаваўчай і сацыяльнай работы МГІРА Захожай Нінай Мікалаеўнай і яе намеснікам Карпушавай Наталляй Міхайлаўнай, дазволяць падрыхтаваць спецыялістаў, гатовых аказаць падтрымку маладым людзям не толькі ў сталіцы, але і ў сельскіх рэгіёнах у пошуках годнай працы або стварэнні ўласнага бізнесу.
Кіраўнік МГІРА прапанавала таксама супрацоўніцтва па садзейнічанні ў навучанні маладых людзей з інваліднасцю распрацоўцы онлайн-курсаў з наступным выкарыстаннем гэтых ведаў для працаўладкавання або самазанятасці. "Калі ў вас ёсць жадаючыя, мы гатовы ўжо сёння ўключыць іх у бясплатнае дыстанцыйнае навучанне як на базе вышэйшай, так і на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі з наступнай выдачай дакумента дзяржаўнага ўзору аб праходжанні імі курсу па тэме: «Распрацоўшчык онлайн-курсаў» у рамках павышэння кваліфікацыі, – сказала Таццяна Іванаўна.
Хочацца адзначыць, што падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве акцэнтуе ўвагу на ўдзел МГІРА ў мерапрыемствах у рамках Міжнароднага гуманітарнага дабрачыннага праекта YES! (Youth Empowerment and Strengthening), які рэалізуецца Нацыянальным Карытас Беларусь па ўсёй краіне пры падтрымцы Renovabis (Германія) і Caritas Linz (Аўстрыя) з мэтай павышэння ўзроўню жыцця маладых людзей у Беларусі ва ўзросце 18-35 гадоў. Ён распрацаваны для дапамогі маладым людзям у іх кар'ерным росце, у пошуках прыдатнай працы або адкрыцці ўласнага бізнесу.

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы