Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Віншуем!

Сардэчна віншуем кіраўніцтва і супрацоўнікаў РМ "ДКТ Карытас" ММА з адкрыццём Рэгіянальнага цэнтра сацыяльна-арыентаванага прадпрымальніцтва ў Крупках і прадстаўленнем прэтэндэнтаў і трэнерскага складу Праекта YES! у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Дзякуем за магчымасць пазнаёміцца з цудоўным праектам, які прадстаўляе калектыўныя работы маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ва ўзросце 18-35 гадоў, і цікавай бізнес-ідэяй.
Прыміце шчырыя віншаванні і пажаданні поспехаў, плённай працы ад усяго Праекта YES! і Caritas Belarus!

Анонс

Рэгіянальны цэнтр сацыяльна-арыентаванага мясцовага прадпрымальніцтва (РЦСАМП) у рамках Праекта YES! адкрываецца ў г. Крупкі (Мінская вобласць).

Падрабязней...

Усё магчыма, галоўнае – не здавацца!

Інтэрв'ю з Яўгенам Зуевым, дырэктарам ІКУ "Cадзейнічанне развіццю бізнесу", паспяховым прадпрымальнікам, бізнес- трэнерам, бізнес-кансультантам і экспертам Праекта YES! 

- Яўген Мікалаевіч, дазвольце расказаць пра Вас, паколькі супрацоўніцтва з Нацыянальным Карытас і кіраўніком праекта доўжыцца з сакавіка гэтага года, таму хацелася б тым, хто з вамі ўжо узаемадзейнічае, і нашым мэтавым групам, даведацца пра Вас больш.

- Я-прадпрымальнік, бізнес-кансультант, у мяне некалькі вышэйшых адукацый: першая – інжынер-сістэматэхнік (я скончыў РТІ, цяперашні БДУІР), акрамя таго, у мяне ёсць брытанская адукацыя ў галіне маркетынгу. Акрамя гэтага пройдзена вялікая колькасць курсаў, майстар-класаў. Рабіў кар'еру ў розных беларускіх кампаніях, дзяржаўных і прыватных, а з 2008 года я займаюся ўласным бізнесам.

Падрабязней...

Магчымасці ёсць заўсёды

 30 кастрычніка 2020 г. у Міёрах прайшоў навучальны семінар-практыкум для каардынатараў, трэнераў і бізнес-кансультантаў Праекта YES! у вялікай зале Міёрскага раённага выканаўчага камітэта пры падтрымцы ААТ "Белаграпрамбанк", за што праект удзячны абодвум партнёрам.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы