Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Карытас Мінск звяртаецца да вас!


Зварот ад Карытас Мінск: 
"Сябры, калі ў вас ёсць дома тканіна, якая вам не патрэбна - мы з радасцю ў вас яе прымем для пашыву масак.
Як паказвае практыка, ініцыятыва вельмі актуальная і запатрабаваная.

Вялікі дзякуй нашым валанцёрам, якія за апошнія 10 дзён пашылі каля 4000 тыс. масак.
Больш за палову мы ўжо раздалі медыцынскім установам і патрабуючым.Таксама частка сродкаў абароны выкарыстоўваецца дзецьмі і бацькамі Дзіцячага цэнтра "Caritas" у Ляскоўцы.
На гэтым тыдні ў нас запланаваны паездкі ў медыцынскія і сацыяльныя ўстановы - маскі разыйдуцца вельмі хутка. Таму тканіна вельмі патрэбна!

Перадаць можна праз адміністратара ў Дзіцячы дабрачынным цэнтр "Caritas" у Ляскоўцы (Бараўляны, вул. Карытас, 1), альбо тэлефануйце +37544 568 93 96 Дзмітрый Мельнікаў - можам прыехаць і асцярожна забраць.
---------------------
Зрабіць ахвяраванне на закупку матэрыялу для пашыву масак можна праз сістэму "Разлік (АРІП)" (нумар паслугі 4349831)

Дзякуй усім вам, дарагія, за падтрымку!"

Вялікі вам дзякуй! На сённяшні дзень мы ўжо сабралі 19 500 рублёў

Кс. Віталій Дабраловіч, дырэктар Caritas Беларусь:

«Праўду кажу вам: як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых, дык зрабілі Мне» (Мц 25:40)

Словы з Евангелля вельмі добра акрэсліваюць рэалізацыю нашага хрысціянскага і проста чалавечага паклікання на гэтай зямлі. Асабліва актуальна гэта сёння, падчас пандэміі, якой церпяць як хворыя, так і медыкі, якія мусяць працаваць у некалькі разоў больш, чым звычайна, каб уратаваць жыццё пацярпеўшым ад каронавіруса.

Многія з нас ужо рознымі спосабамі імкнуцца дапамагчы ў барацьбе з Covid-19. Аднак практыка жыцця паказвае, што найбольш эффектыўным вынікам у любой справе з’яўляецца арганізацыя сумеснага асягнення мэты. Таму Каталіцкі Касцёл, выкарыстоўваючы ўсе свае магчымасці, спрычыняецца да сбору сродкаў, каб дапамагчы тым, хто стаіць на першай лініі абароны – нашым медыкам, а Caritas Беларусь адкрыў спецыяльны рахунак і доступ праз АРІП да складання ахвяраванняў.

Вы, дарагія “самарыцяне”, ўжо пералічваеце на гэты рахунак сваю фінансавую дапамогу і за гэта вам вялікая падзяка. Мы, святары, молімся не толькі за хворых, медыкаў, але і за вас, дарагія ахвярадаўцы. На сённяшні дзень дзякуючы вам мы ўжо сабралі 19 500 рублёў!

Гэты час важны для нас у выпрабаванні нашай веры і Хрыстовай салідарнасці нашых адчыненых сэрцаў. Жадаю кожнаму з вас моцнай веры і Божага благаслаўлення. Асаблівым чынам дзякую вам, шаноўныя супрацоўнікі медыцыны, за тое, што не разважаеце ў гэты момант аб уласным супакоі і камфорце, але выконываеце аддана сваё пакліканне ў ратаванні людзей ад смерці.

Бог палюбіў нас і прыкладам сваім вучыць нас любіць свайго бліжняга.

Міласэрнасць не ідзе на каранцін

«Дабро не ляжыць на дарозе, яго выпадкова не падбярэшь. Дабру чалавек у чалавека вучыцца» (Чынгіз Айтматаў). У 21 стагоддзі, стагоддзі перанасычэння інфармацыяй, калі са дня ў дзень чалавек знаходзіцца ў патоку руцінных спраў і штодзённай мітусні, часам мы не заўважаем тых хвілін радасці, дабрыні і клопату, у якіх мае патрэбу кожны чалавек. Сям'я, блізкія, сябры... Мы заўсёды гатовы прыйсці ім на дапамогу, падставіць плячо, аказаць падтрымку, а часам і проста патрымаць за руку, каб чалавек адчуў цяпло і давер, адчуў сябе патрэбным, адчуў сілу веры ў сябе, у сяброўства, у каханне.

Падрабязней...

Каталіцкі Касцёл працягвае збор ахвяраванняў дзеля набыцця неабходных установам аховы здароўя абсталявання і медыцынскіх вырабаў



Каталіцкі Касцёл працягвае збор ахвяраванняў дзеля набыцця неабходных установам аховы здароўя абсталявання і медыцынскіх вырабаў.
Залічэнне сабраных сродкаў належыць здзейсніць на спецыяльна адкрыты для гэтага рахунак Карытас Беларусь. Аказаць дапамогу можа кожны, хто жадае далучыцца да акцыі: святар, кансэкраваная асоба, свецкі вернік.

Мы верым, што разам значна лягчэй перамагчы гэты цяжкі вірус! Усяго за 5 дзён мы разам, паважаныя сябры, ужо сабралі звыш 10000 рублёў!

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы