Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

З днём абароны дзяцей!


1 чэрвеня – дзень абароны дзяцей!
У гэты дзень хочацца ўзгадаць, як дзейнасць Карытас звязана з гэтым святам.
Бяспека і шчасце дзяцей – адзін з напрамкаў, за якім пільна сочуць Карытас па ўсім свеце.
У Беларусі таксама палітыка бяспекі і абароны дзяцей прысутнічае сярод прынцыпаў Карытас.
Нагадваем, што Карытас Беларусь рэалізоўвае праект “Рэальная бяспека ў віртуальным свеце”. У межах праекта яго трэнер Маргарыта Прахіна (эксперт грамадскага аб’яднання “Дзеці – не для гвалту”) тлумачыць падлеткам правілы бяспекі, каб віртуальны свет не прынёс шкоду, а наадварот - быў цікавым і дапамагаў пашыраць межы атрымання ведаў”.
Таксама пасля заканчэння пандэміі плануецца рэалізацыя праекта “Сазалежныя”. Дзеці, чые бацькі маюць праблемы з алкаголем альбо наркотыкамі, будуць мець шанс на тое, каб іх бацькі кінулі благую звычку, пераглядзелі позірк на жыццё, пачалі займацца добрымі справамі і ў іх семьях назаўсёды забыліся аб клопатах, звязанымі з алкаголем і наркотыкамі, а прыйшло шчасце і пакой.

Падрабязней...

Карытас Беларусь разам з партнёрамі правялі яшчэ адну відэаканферэнцыю

У межах рэалізацыі праекта "YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» адбылася відэаканферэнцыя рады Карытас Беларусь (разам з бухгалтарамі і кіроўцам праекта Наталляй Глухоўчэнка) з партнёрамі з Рэнавабіс (дабрачынная каталіцкая  арганізацыя, Германія) Ангелікай Шмэйлінг і Карытас Лінц (Верхняя Аўстрыя) Зігрыд Шпіндэльбек.
На відэаканферэнцыі абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі праекта «YES!», якія з’явіліся на сённяшні момант ва ўмовах каронавірусу. Каардынатар праекта Наталля Глухоўчэнка падрабязна распавядала пра тое, што ўжо зроблена сумеснымі намаганнямі ў рамках запланаваных мерапрыемстваў і пра змены ў графіку яго рэалізацыі. Калегі задавалі пытанні і ўносілі свае прапановы.

Падрабязней...

Карытас Беларусь перадала падарункі юным майстрам у Бабруйск

Юныя майстры атрымалі памятныя падарункі пасля ўдзелу ў конкурсе малюнкаў у межах праекта “Сувязь пакаленняў”.
Віншуем і жадаем поспехаў у жыцці!)

Нагадваем, што праект “Сувязь пакаленняў” Нацыянальны “Карытас” рэалізуе з красавіка 2019 года. Яго галоўнай мэтай з’яўляецца зніжэнне сацыяльнай ізаляванасці былых ахвяр нацызму і іншых катэгорый пажылых людзей ваеннага пакалення, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і невялікіх гарадах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, праз наведванне валанцёрамі іх дамоў і арганізацыю сумеснага вольнага часу разам з прадстаўнікамі малодшых пакаленняў.
Удзельнікі праекта — былыя ахвяры нацызму (людзі, якія знаходзіліся ў перыяд Другой Сусветнай вайны ў нацысцкіх канцлагерах, гета, вязніцах, працоўных, каранцінных і перасыльных лагерах, дзiцячых лагерах па забору крыві і правядзенні медэксперыментаў, лагерах знішчэння, лагерах для ваеннапалонных, рабочых калонах); грамадзяне, якія нарадзіліся да 9 мая 1945 г., а таксама члены сем'яў пажылых людзей-удзельнікаў праекта.

Адбылася відэаканферэнцыя з замежнымі партнёрамі ў межах рэалізацыі праекта "YES!"

У межах рэалізацыі праекта "YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў менш развітых рэгіёнах Беларусі» адбылася відэаканферэнцыя рады Карытас Беларусь (разам з бухгалтарамі і кіроўцам праекта Наталляй Глухоўчэнка) з партнёрамі з Рэнавабіс Ангелікай Шмэйлінг і Карытас Аўстрыя Зігрыд Шпіндэльбек.

Напачатку сустрэчы Наталля Глухоўчэнка дакладна паведаміла аб тым, якая праца ўжо зроблена: налажаны кантакты з партнёрамі ў Беларусі, вызначаны месцы, дзе будуць размешчаны хабы, дамовіліся з трэнерамі і кансультантамі, якія ў хуткім часе ўключацца ў праект, каб навучыць моладзь пераўтвараць свае ідэі ў працу жыцця, а таксама атрымовываць з гэтага не толькі асалоду, але і зарабляць грошы.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы