Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Супрацоўнікі Карытас Беларусь прынялі ўдзел у пашыраным пасяджэнні Мінскага абласнога Савета па развіцці прадпрымальніцтва і галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама

У студзені 2020 года Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і СЮА "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні ў рамках рэалізацыі праекта "Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў найменш развітых рэгіёнах Беларусі" («YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў малых рэгіёнах Беларусі »).
14 лютага 1-шы намеснік Старшыні Вышэйшага Каардынацыйнага Савета Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Андрэй Капыток і каардынатар праекта Нацыянальнага Карытас Наталля Глухоўчэнка .
Падчас пасяджэння працаваў кірмаш бізнес-кампаній. Юныя ўдельнікі прадставілі свае праекты. А 12 лепшых прадпрымальнікаў пазмагаліся за куратараў, якія будуць суправаждаць бізнес-ідэі і змогуць пераўтварць іх з ідэй у рэальныя справы з фінансавай аддачай.

Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

У межах Праекта «Сувязь пакаленняў праз асобаснае і гульнявое ўзаемадзеянне», што фінансуецца МДГА «Узаемаразуменне» пры падтрымцы нямецкага фонду «Памяць, Адказнасць і Будучыня» у Бабруйску было арганізавана віншаванне з Днём Незалежнасць Рэспублікі Беларусь мэтавай суполкі дадзенага Праекта.

Валанцёры ў перыяд з 3 па 5 ліпеня ад душы павіншавалі з гэтым знамянальным днём для нашай краіны і падарылі каляндары, у якіх размешчаны дзічяцыя малюнкі, тэматыка якіх прысвечана Другой Сусветнай вайне. Дзеці з Бабруйска праз малюнкі выказалі ўвагу і ўдзячнасць за тое, што нашы дзядулі і бабулі, прадзядулі і прабабулі абаранялі Радзіму, вярнулі мір на зямлю і падарылі жыццё без вайны! Цяпер іх малюнкі горда ўпрыгожваюць каляндары, якія былі ўручаны.

Падрабязней...

Са святам, Бабруйск!

Віншуем Бабруйск з днём горада! У Праект «Сувязь пакаленняў праз асобаснае і гульнявое ўзаемадзеянне», што фінансуецца МДГА «Узаемаразуменне» пры падтрымцы нямецкага фонду «Памяць, Адказнасць і Будучыня» за ўвесь перыяд яго рэалізацыі з 2019 г уключаны 92 пажылых чалавека. З іх - з годам нараджэння да 05.1945 - 80 чалавек.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы