Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Папа да ўдзельнікаў гуманітарнага саміту: пачуем пакутуючых

Пачуем крык пакутуючых, дазволім ім даць нам урок чалавечнасці, зменім лад нашага жыцця, палітыкі, эканамічных рашэнняў і пазіцыю культурнай перавагі, падкрэсліў папа Францішак у пасланні да Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна з нагоды адкрыцця першага Сусветнага саміта па гуманітарных пытаннях. Форум праходзіць 23-24 мая 2016 г. у Стамбуле.

Папа Францішак перакананы, што саміт павінен стаць “паваротным момантам у жыцці мільёнаў людзей, якія патрабуюць абароны, апекі і дапамогі, а таксама прагнуць годнай будучыні”. 

Падрабязней...

Папа Францішак: ігнараваць беднага – тое ж, што пагарджаць Богам

Ніякае пасланне не можа замяніць бедных, у якіх сам Езус выходзіць нам насустрач, сказаў Папа Францішак 18 мая падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Катэхезу Пантыфік прысвяціў евангельскай прыпавесці пра багацея і жабрака, які ляжаў каля брамы ў струпах і хацеў насыціцца тым, што падала са стала першага (Лк 16, 19-31). Па словах Папы, жабрак Лазар яскрава прадстаўляе маўклівы вокліч бедных усіх часоў, а таксама супярэчлівасць свету, у якім бязмежныя багацці і рэсурсы знаходзяцца ў руках вузкага кола людзей.

Падрабязней...

Адкрыццё выставы "Мой свет у фарбах"

16 мая 2016 году ў Доме Кіно адбылося адкрыццё выставы “Мой свет у фарбах”.

Творы, якія тут можна ўбачыць– гэта работы маладых людзей з асаблівасцямі развіцця і іх сем’яў.

Аўтары карцін займаюцца на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы “Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Ствараючы жывапісныя работы, маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця раскрываюць свой унутраны свет і сваё бачанне рэальнасці, выказваюць сваё стаўленне да яе і навакольных людзей.

Падрабязней...

«Карытас» Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі праводзіць праект «Мой свет у фарбах».

У 2011 годзе унікальная магчымасць пісаць карціны маслам прадставілася людзям з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага прабывання для інвалідаў Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дзякуючы доўгаму супрацоўніцтву з Рэлігійнай місіяй "Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі нарадзіўся сумесны праект "Мой свет у фарбах". Прадстаўнікі Мальтыйскай службы сацыяльнай дапамогі з Германіі набылі маладым інвалідам палотны, алейныя фарбы, рамкі для карцін.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы