Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Другі Рэспубліканскі Форум "Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: Стратэгіі і тактыка"

Другі Рэспубліканскі Форум "Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: Стратэгіі і тактыка". Прадстаўнікі Caritas Belarus з гонарам и захапленнем прымаюць удзел у мерапрыемстве. На форуме былі як прадстаўнікі ўлады, так і бізнэсу. Вырашаліся шляхі развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўзаемаадносіны з іншымі краінамі. Пасля Форуму адбылося пасяджэнне круглага стала, дзе быў прадстаўлены праект «YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў малых рэгіёнах Беларусі».

Пасяджэнне Рады Карытас з У. Карагіным наконт праекта YES!

19 лютага адбылося пасяджэнне Рады Caritas Belarus на чале з яго дырэктарам кс. Віталiем Дабраловiчам са старшынёй СЮА “Рэспубліканская канфедырацыя прадпрымальнікаў” Уладзімірам Карагіным наконт рэалізацыі праекта «YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў найменш развітых рэгіёнах Беларусі».

Супрацоўнікі Карытас Беларусь прынялі ўдзел у пашыраным пасяджэнні Мінскага абласнога Савета па развіцці прадпрымальніцтва і галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама

У студзені 2020 года Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і СЮА "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні ў рамках рэалізацыі праекта "Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў найменш развітых рэгіёнах Беларусі" («YES! Скарачэнне беднасці шляхам працаўладкавання сацыяльна неабароненай моладзі ў малых рэгіёнах Беларусі »).

Падрабязней...

Супрацоўнікі Карытас Беларусь прынялі ўдзел у рабочай сустрэчы ў Мілане

З 4-7 лiстапада ў Мiлане адбылася Autumn Academy 2019, арганiзаваная Карытас Еўропа, падчас якой супрацоўнiкi Карытас з розных краiн праходзiлi навучанне па трох напрамках. Прадстаўнiкi з Карытас Беларусь скончылi першы модуль курса Grassroots Participation learning path, падчас якога развівалі ідэю свайго загадзя падрыхтаванага праекта па развіццю парафіяльных Карытас у Беларусі. 

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы