Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

BE

Партнёры

Арганізацыя “Карытас” існуе дзякуючы ахвяраванням і адкрытасці людзей з ўсяго свету. Мы вельмі ўдзячныя тым, хто дапамае нам матэрыяльна, і  духоўна адгукаецца на заклік чыніць дабро і служыць патрабуючым. Нашы партнёры- гэта арганізацыі з ўсяго свету і  "Карытас" іншых еўрапейскіх краін (Аўстрыя, Польшча, Італія, Чэхія, Літва і іншыя).

Падрабязней...

Касцёл і дабрачыннасць

Паслуга  любові мае важнае значэнне ў місіі Касцёла і з’яўляецца выразам яго сутнасці. Менавіта таму Касцёл так актыўна развівае сацыяльнае вучэнне, заклікае да спраў міласэрнасці і актыўнай пазіцыі ў гэтым пытанні.

Падрабязней...

Для тых, хто апынуўся у складанай жыццёвай сітуацыі

Арганізацыя “Карытас” па ўсім свеце робіць асаблівы акцэнт на гэтую сацыяльную групу. У Беларусі таксама існуе вельмі шмат ініцыятыў: гэта і праект “Кухня на колах” – дастаўка абедаў дадому бедным, пажылым і хворым людзям, і праект “Кухня для бяздомных”, дзе штодзенна гарачае харчаванне атрымліваюць 200  чалавек і сацыяльная аптэка, дзе штогод атрымлівае дапамогу вялікая колькасць людзей.

Падрабязней...

Праекты для бедных, самотных і пажылых людзей

Адзін з праектаў, што злучае амаль усе “Карытас” Беларусі – гэта стварэнне на базе сацыяльных цэнтраў і цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дадатковых магчымасцяў для дзейнасці і  для дапамогі людзям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама  ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы