Caritas Europa
Карытас Еўропа з'яўляецца абъяднаннем арганізацый Карытас на еўрапейскім кантыненце. Аб’яднаўшы 49 членаў з 46 еўрапейсіх краін, Карытас Еўропа з’яўляецца адным з асноўных сацыяльных інстытутаў у Еўропе.
Карытас Еўропа з'яўляецца абъяднаннем арганізацый Карытас на еўрапейскім кантыненце. Аб’яднаўшы 49 членаў з 46 еўрапейсіх краін, Карытас Еўропа з’яўляецца адным з асноўных сацыяльных інстытутаў у Еўропе.
«Карытас Інтэрнацыяналіс» з'яўляецца канфедэрацыяй 164 рэгіянальных арганізацый, якія працуюць больш чым у 200 краінах свету і дапамагаюць людзям незалежна ад іх веравызнання, расы і палітычных поглядаў у раёнах бедстваў, прыродных катастроф, у выпадках голаду, хвароб і эпідэмій, а таксама гарачых кропак планеты.
Папская рада Cor Unum («Адзіным сэрцам») (лац. Pontificium Consilium Cor Unum) – дэкастэрыя Рымскай курыі. Савет быў заснаваны папам рымскім Паўлам VI 15 Ліпеня 1971 г. і знаходзіцца ў Палацы Пія Х у Ватыкане.
Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Дырэктар - ксёндз Андрэй Аніскевіч
220004, г. Мінск, пл. Свабоды, 9,
Тэл. +375 (17) 380 19 49; +375 (44) 791 78 87
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Таварыства Карытас – гэта найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя ў свеце, якая працуе дзеля скарачэння беднасці і несправядлівасці ва ўсім свеце. Таксама ў нашай краіне мы спяшаемся да тых, хто апынуўся ў цяжкай матэрыяльнай сітуацыі і каму неабходная дапамога – бедныя, хворыя, людзі з абмежаванасцямі, шматдзетныя сем’і, сіроты.
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.