Адносіны без межаў Сэрца аддаю дзецям аб перажытым – з любоўю да роўнага Caritas - азначае любоў

Творчая майстэрня "Насустрач Божаму нараджэнню" у рамках праекта "Выхаванне без гвалту" прайшла 5 снежня 2021 г. у парафіі Святога Валянціна ў г. Смалявічы.

Пасля нядзельнай Імшы дзеці размалёўвалі фігуркі анёлкаў і распавядалі пра тое, за што яны любяць Божае нараджэнне, і як рыхтуюцца да яго. Самай малодшай удзельніцы было 3 гадкі, а самай старэйшай – 14, аднак, нягледзячы на розніцу ва ўзросце, цікава было ўсім. Скончылася мерапрыемства агульным чаяваннем. Правядзенне такіх творчых майстэрняў запланавана яшчэ ў дзвюх парафіях.

Апошняе на блогу

У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам

Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.

Падрабязней...

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы